Прыбытак Samsung узляцеў у 19 разоў дзякуючы цэнтрам апрацоўкі дадзеных — але акцыі ўсё роўна абваліліся
Samsung чакае 19-кратнага росту аперацыйнага прыбытку ў другім квартале дзякуючы попыту на памяць для ШІ-датацэнтраў. Аднак акцыі кампаніі ўпалі больш чым на 10%: інвестары апасаюцца, што ШІ-бум можа запаволіцца.
Samsung чакае 19-кратнага росту аперацыйнага прыбытку ў другім квартале дзякуючы попыту на памяць для ШІ-датацэнтраў. Аднак акцыі кампаніі ўпалі больш чым на 10%: інвестары апасаюцца, што ШІ-бум можа запаволіцца.
Паводле папярэдняй ацэнкі Samsung, выручка ў красавіку–чэрвені вырасла на 129% у гадавым вылічэнні — да 171 трыльёна вон ($111,8 мільярда). Аперацыйны прыбытак аказаўся вышэйшым за чаканні аналітыкаў LSEG, якія прагназавалі 87,3 трыльёна вон ($58,4 мільярда). Годам раней ён складаў 4,7 трыльёна вон ($3,07 мільярда).
Рост забяспечыў попыт на чыпы памяці для ШІ-датацэнтраў. Інвестыцыі ў штучны інтэлект павялічылі патрэбу не толькі ў высакахуткаснай памяці HBM, але і ў звычайных DRAM і NAND. Паводле ацэнкі Citi Research, сярэднія цэны на DRAM у другім квартале выраслі на 44% у параўнанні з папярэднім кварталам, а на NAND — на 53%.
Нягледзячы на рэкордныя вынікі, акцыі Samsung зніжаліся на 10,1%, а паперы яе канкурэнта SK Hynix — на 10,6%. Індэкс KOSPI на гэтым фоне губляў да 10,9%. Паводле падлікаў Reuters, інвестары за дзень скарацілі рынкавы кошт Samsung больш чым на $100 мільярдаў.
Аналітыкі лічаць, што добрыя вынікі ўжо былі закладзены ў цану акцый пасля іх росту перад справаздачай. Інвестараў хвалюе іншае: ці здолеюць амерыканскія тэхналагічныя гіганты і надалей укладваць дзесяткі і сотні мільярдаў долараў у датацэнтры пры пакуль невідавчонай акупнасці ШІ.
«Рынак па-ранейшаму занепакоены ўстойлівасцю ШІ-буму і рызыкай запаволення выдаткаў буйных амерыканскіх тэхкампаній на інфраструктуру», — заявіў кіруючы партнёр Petra Capital Management Альберт Ёнг.
У Samsung разлічваюць, што высокі попыт на памяць захаваецца, аднак аналітыкі дапускаюць запаволенне прыбытковасці пасля звышхуткага росту ў першай палове года. Рынак таксама апасаецца, што бум можа паўтарыць традыцыйны для індустрыі памяці цыкл: дэфіцыт і рост цэн зменяцца надлішкам прапановы і падзеннем попыту.
EPAM думаў, што AI — гэта рэдкі шанец. Аказалася, усё складаней
Кліенты EPAM і сапраўды паскорылі ШІ-мадэрнізацыю сваіх бізнесаў, але кампаніі ад гэтага не лягчэй. Аб’ём старых паслуг скарачаецца хутчэй, чым растуць новыя ШІ-заказы.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.