Samsung зноў высмеяла рэкламу Apple
Кампанія апублікавала рэкламу, якая высмейвае нядаўні ролік канкурэнта. Карыстальнікі раскрытыкавалі рэкламу новага iPad Pro, праз што Apple прыйшлося прасіць прабачэння.
Гаворка ідзе пра новы iPad Pro, які кампанія паказала 7 мая. Да мерапрыемства Apple выпусціла рэкламны ролік «Crush!», у якім музычныя інструменты і іншыя прылады расціскае прэс, у выніку яны ператвараюцца ў «самы магутны» iPad.
Карыстальнікі выступілі з крытыкай роліка, ім не спадабалася ідэя, што тэхналогіі знішчаюць чалавечы досвед. Кампанія выбачылася за спрэчную рэкламу і адмовілася ад планаў паказваць яе на тэлебачанні.
Samsung апублікавала зваротны ролік са словамі: «Мы б ніколі не сталі раздушваць творчасць». У ім дзяўчына грае на пашкоджанай і разладжанай гітары, седзячы на прэсе сярод абломкаў.
Пры гэтым дзяўчына чытае ноты з планшэта Galaxy Tab S9. Пры канцы роліка з’яўляецца слоган «Творчасць нельга раздушыць». Але і на гэты раз карыстальнікі пачалі пытацца, чаму гітара такая пашкоджаная і як гэта суадносіцца са слоганам.
Читать на dev.by