Самая высокааплатная — Scala, самая папулярная — JavaScript: вялікі даклад пра сферу распрацоўкі софту ад Jetbarins

Аналітыкі Jetbarins падзяліліся вынікамі даследавання State of Developer Ecosystem за 2023 год, у якім узяло ўдзел больш за 26 тысяч распрацоўшчыкаў з усяго свету. Ім прапаноўвалася расказаць аб ужываных мовах праграмавання, інструментах, фрэймворках, адукацыі, звычках і ладзе жыцця. Сёлета на фоне буму АІ у апытанне былі дададзеныя пытанні аб поглядах на тэхналогію, страхах перад ёй і дэлегаванні ёй задач.

Пакінуць каментарый

Вось асноўныя высновы.

  • 77% рэспандэнтаў карыстаюцца ChatGPT, 46% — GitHub Copilot.
  • 59% распрацоўшчыкаў не давяраюць АІ-інструментам з прычын бяспекі, 42% заклапочаныя этычным бокам выкарыстання такіх сэрвісаў. Працадаўцы 28% апытаных абмяжоўваюць выкарыстанне генератыўнага АІ, а 19% баяцца, што АІ стане варожым да людзей. Пра гатоўнасць выкарыстоўваць воблачныя генератыўныя АІ-рашэнні ў працы паведамілі 53% рэспандэнтаў.
  • Часцей за ўсё АІ-асістэнтам задаюць агульныя пытанні па праграмаванні на звычайнай мове, просяць іх выдаць код, каментары або дакументацыю, а таксама растлумачыць і пафіксіць багі.
  • Тры самыя высокааплатныя мовы праграмавання — Scala, Go і Kotlin.
  • Тры самыя папулярныя мовы — JavaScript, Python, HTML/CSS — утрымліваюць свае пазіцыі на працягу апошніх трох гадоў, але JavaScript стабільна губляе долю, саступаючы яе TypeScript. Магчыма, JavaScript працягне зніжэнне — менавіта сярод JavaScript-распрацоўнікаў самы высокі працэнт тых, хто задумаўся аб вывучэнні іншых моў.
  • Больш за ўсё як альтэрнатыва рэспандэнтаў цікавіць Rust. Акрамя таго, Rust адная з моў, з якой распрацоўшчыкі менш за ўсё хочуць пераходзіць.
  • Што тычыцца гендарнага (дыс)балансу, ад 2021 года даследчыкі не назіраюць павелічэння долі распрацоўшчыкаў жаночага полу. Такіх сярод апытаных налічылі толькі 5%. Пры гэтым у Паўднёвай Карэі сёлета жанчыны склалі 14% апытаных.
  • 73% рэспандэнтаў за сваю кар’еру пакутавалі ад выгарання.
  • Інфармацыйныя тэхналогіі заўсёды былі асноўнай сферай дзейнасці для 75% удзельнікаў даследавання. Яшчэ 22% прыйшлі ў ІТ з іншых галін.
  • Толькі 58% для ўваходу ў ІТ атрымлівалі фармальную адукацыю ў ВНУ. Астатнім дапамаглі кнігі, анлайн- і афлайн-курсы, блогі і форумы ды іншыя інструменты.

Апытанне праводзілася ў чэрвені–ліпені гэтага года. Поўная версія дакладу аб стане індустрыі распрацоўкі софту даступная па спасылцы.

TIOBE: C# претендует на звание «языка года», топовые языки продолжают терять долю
По теме
TIOBE: C# претендует на звание «языка года», топовые языки продолжают терять долю
Stack Overflow назвал самые любимые и популярные языки у разработчиков за 2023 год
По теме
Stack Overflow назвал самые любимые и популярные языки у разработчиков за 2023 год
70% заказов «ИИ-технологии» для автокафе обрабатывают люди. Разработчики говорили, что почти все — сам ИИ 
По теме
70% заказов «ИИ-технологии» для автокафе обрабатывают люди. Разработчики говорили, что почти все — сам ИИ
JetBrains замораживает продажи в России и Беларуси, уходит из России
По теме
JetBrains замораживает продажи в России и Беларуси, уходит из России
JetBrains выпустила отчёт о разработческом сообществе. Основные выводы
По теме
JetBrains выпустила отчёт о разработческом сообществе. Основные выводы

Читать на dev.by