Мыты ў дзеянні: Sony падняла кошты на PlayStation 5 у Еўропе на 25 %
Sony павысіла кошты на кансоль PlayStation 5 прыкладна на 25 % у Еўропе і іншых краінах свету. Пра гэта кампанія паведаміла ў сваім блогу.
«На фоне складаных эканамічных умоваў, у прыватнасці высокай інфляцыі і ваганняў валютных курсаў, SIE прыняла цяжкае рашэнне павысіць рэкамендаваную рознічную цану на кансоль PlayStation 5 на некаторых рынках Еўропы, Блізкага Усходу і Афрыкі, Аўстраліі і Новай Зеландыі», — каротка растлумачыла кампанія.
З сённяшняга дня гаджэт будзе каштаваць €500 у Еўропе і £430 — у Вялікабрытаніі. Кошты на больш новую версію Pro пакуль засталіся без зменаў.
Цяжкасці, відавочна, звязаныя з нестабільнымі імпартнымі пошлінамі, якія прэзідэнт ЗША Дональд Трамп то ўводзіць, то адкладае, то змяншае, то падвышае. Аналітыкі Bloomberg на мінулым тыдні прагназавалі 30-працэнтны рост коштаў на гульнявыя кансолі ў ЗША з-за тарыфаў, а таксама дапусцілі іх перагляд на іншых рынках.
Раней паведамлялася, што Sony не хоча павышаць кошты на PS5 з-за мыт і прымае шэраг захадаў, каб змякчыць негатыўныя наступствы гэтых навінаў для сябе — рыхтуе стратэгічныя запасы кансолі і ўмацоўвае ланцужкі паставак.
Читать на dev.by