Беларусь узначаліла топ краінаў, у якія рызыкоўна інвеставаць
Прафесар фінансаў Нью-Ёркскага ўніверсітэта Асват Дамадаран склаў рэйтынг краін па ўзроўню рызыкі для інвестараў. Ён адлюстроўвае надбаўку на рызыку па акцыях — гэта значыць дадатковы даход, які інвестары чакаюць пры ўкладанні ў тую ці іншую краіну. Чым вышэй працэнт, тым больш небяспечнай успрымаецца краіна інвестарамі.
Улічваўся крэдытны рэйтынг краін і дадатковая працэнтная стаўка пры інвестыцыях у краіну. Да разлікаў дадавалася прэмія, якую інвестары чакаюць ад інвестыцый у акцыі на стабільных развітых рынках.

Разрыў каласальны: калі ў адных краін запытаны інвестарамі працэнт знаходзіцца ў дыяпазоне 4-5%, то ў іншых перавальвае за 30%. Адна з такіх краін — Беларусь: 30,9%. Роўна столькі ж — у Венесуэлы, Лівана і Судана. Гэта самы высокі паказнік у спісе, і як адзначае Visual Capitalist, ён характэрны для краін, што знаходзяцца ў стане вайны, пад санкцыямі або на мяжы эканамічнага калапсу.
Следам за гэтымі чатырма краінамі ідуць Балівія, Емен, Куба, М’янма, Паўночная Карэя, Сірыя, Украіна і Шры-Ланка. У іх надбаўка за рызыку ў паўтара разы ніжэй — 19,8%.
Для параўнання, у Польшчы і Літвы гэты паказнік роўны 5,3%, у ЗША — 4,5%, у Расіі — 8,1%. Самы нізкі працэнт — 4,2% — у такіх краін, як Германія, Канада, Новая Зеландыя, Нарвегія, Швейцарыя і шэрагу іншых. У цэлым, толькі ў 19 краін свету ён ніжэй за 5%.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.
Война между Россией и Украиной, но инвестировать рискованней в Беларусь...
Абы не было войны...
Тут же кроме войны еще специфика есть у режима. Как в экономическом, так и в политическом поле. Ну а правовое поле таким хмызняком заросло, что...
Только официальные отчеты Белстата рапортуют о внушительных $7,6 млрд иностранных вложений. А сколько ещё неофициальных, никто не считал.