SayGames інвестуе $30 млн у распрацоўшчыкаў гібрыдна казуальных гульняў
SayGames паведаміў, што ў найбліжэйшыя тры гады мае намер укласці да $30 млн у мабільныя студыі, якія ствараюць гібрыднаказуальныя гульні.
У SayGames кажуць, што імкнуцца стварыць экасістэму, у якой студыі змогуць квітнець і рассоўваць межы гібрыднаказуальных гульняў. Праграма мае прыцягнуць студыі «са смелымі ідэямі», якім у SayGames гатовыя прапанаваць не толькі грошы, але і экспертызу і інструменты для поспеху. У рамках сваёй інвестыцыйнай праграмы кампанія дапаможа студыям з паблішынгам, маркетынгам і аналітыкай, а таксама з найманнем персаналу і юрыдычнымі пытаннямі.
Раней паблішар з беларускімі каранямі даў $10 млн пяці студыям. Выручка гульні My Perfect Hotel адной з падтрымоўваных ім студый — Redux Games — перасягнула адзнаку ў $100 млн ад моманту запуску ў жніўні 2022 года.
Читать на dev.by