Што з бізнес-адукацыяй у Беларусі? Куды па яе ісці? Яна наогул дапаможа? Разбор
Дзе вучыцца, калі вы хочаце прабусціць навыкі кіраўніка, выйсці на міжнародны рынак ці пабудаваць стартап?
Дзе вучыцца, калі вы хочаце прабусціць навыкі кіраўніка, выйсці на міжнародны рынак ці пабудаваць стартап?
Дзе вучыцца, калі вы хочаце прабусціць навыкі кіраўніка, выйсці на міжнародны рынак ці пабудаваць стартап?
Пра гэта мы пагутарылі з Віталем Сафронавым — прадпрымальнікам, бізнес-інжынерам, трэнерам Universal Negotiation School у Ізраілі і заснавальнікам NegoGym (майстэрні па адточванні перамоўных навыкаў) у Вільні. Ён падзяліўся асабістым досведам, расказаў, як выбіраць навучанне, каб яно акупілася, і склаў цэлы спіс сапраўды карысных праграм у Беларусі і за мяжой.
Віталь — той чалавек, які за апошнія 10 гадоў паспеў пабываць па абодва бакі барыкад: прайшоў больш за сотню курсаў рознага фармату ў розных краінах як удзельнік і сам распрацоўваў навучальныя праграмы як трэнер.
— Як і многія людзі, у свой час я быў фанатам навучання і лічыў, што калі з’яўляецца хоць якая-небудзь магчымасць чамусьці навучыцца — трэба ісці. Але, як паказаў досвед, веды, якія трапляюць на непадрыхтаваную глебу, у выніку не прымяняюцца і проста губляюцца. Час і грошы марнуюцца.
Цяпер я прытрымліваюся іншага прынцыпу: лепш атрымліваць тыя веды, якіх не хапае ў канкрэтны момант. Напрыклад, ёсць прабел у фінансах ці не хапае навыкаў кіравання — закрываеш менавіта гэтыя сферы. Простая аналогія: можна адну і тую ж кнігу прачытаць у 20, 30 і 40 гадоў — і кожны раз зрабіць розныя высновы.
З аднаго боку, Віталь лічыць, што вучыцца трэба пастаянна. З іншага — кажа, што каштоўнасць ведаў у сучасным свеце моцна зніжаецца. «Веды, якія вы атрымалі ўчора, заўтра ўжо могуць нічога не каштаваць». Неабавязкова атрымліваць адукацыю, калі можна ў любы момант задаць пытанне Chat GPT — па змаўчанні, ён будзе ведаць больш за любога чалавека.
А вось чаго няма ў штучнага інтэлекту (прынамсі, пакуль), дык гэта практычнага досведу. Менавіта дзеля яго — і правільнага атачэння — і варта вучыцца.
— Ключавы момант любой праграмы — гэта магчымасць увайсці ў кам’юніці і кантактаваць не толькі з такімі ж удзельнікамі, як вы, але і з выкладчыкамі. Часта спікерамі выступаюць вельмі крутыя спецыялісты, кансультацыя ў якіх каштуе некалькі тысяч еўра. А на праграмах вы можаце падысці да іх пасля лекцыі і задаць любое пытанне па вашай тэме ўмоўна бясплатна (калі не лічыць кошту самога навучання).
На прыкладзе Захаду я бачу, што многія бізнес-праграмы зараз змяняюць падыход да навучання: са звычайнай перадачы ведаў — да дыскусійнай складаючай і развіцця крытычнага мыслення. Сама інфармацыя даецца аддалена, яе можна хутка паглядзець самастойна. А ўжо на практычным блоку, дзе збіраюцца ўсе ўдзельнікі, вядуцца дыскусіі, разважанні, ставяцца пад сумнеў тэзісы і г. д. То бок, па сутнасці, адбываецца тое самае прымяненне ведаў, якога нам усім і не хапае.
— Маё меркаванне вельмі суб’ектыўнае, але я лічу, што бізнес-адукацыя ў Беларусі ў свой час рабіла нешта неверагоднае: спалучала наш постсавецкі менталітэт і міжнародныя еўрапейскія практыкі. З таго, што я бачыў, нават у расійскіх калег не было такога глыбокага разумення лакальных асаблівасцяў, як у нас.
Аднак па бягучай дынаміцы робіцца зразумелым, што магчымасцяў атрымаць якасную адукацыю ў Беларусі будзе ўсё менш, а дзяржкантроль — усё больш.
Плюс у тым, што гэта ўскладніць жыццё людзям, якія выдаюць сябе за бізнес-экспертаў. Аднак мінус значна больш важкі: празмерны кантроль будзе ствараць дадатковыя перашкоды для ўкаранення інавацый, у прыватнасці — абмену найлепшымі практыкамі на ўзроўні саміх бізнес-школ. Адпаведна, узровень адукацыі пачне моцна адставаць ад агульнасусветнага.
На замену прыйдуць расійскія пастаўшчыкі. Але ці будзе гэтая замена якаснай — неадназначна.
З іншых недахопаў беларускіх праграм Віталь вылучае тры асноўных:
Глабальна ўсе навучальныя праграмы можна падзяліць на дзяржаўныя і прыватныя. У дзяржаўных звычайна можна атрымаць нейкія акадэмічныя веды, прыдатныя, напрыклад, у дзяржсектары. Усе астатнія праграмы, як правіла, маюць больш вузкую накіраванасць і з’яўляюцца больш практыка-арыентаванымі.
— У вялікія, грунтоўныя праграмы тыпу MBA ёсць сэнс ісці прадпрымальнікам з досведам. Навічкам прасцей скончыць кароткія вузканакіраваныя курсы ці ўзяць некалькі кансультацый у іншых спецыялістаў. Таму што ключавая задача на старце — хутка пачаць і хутка рухацца. А аб дадатковых навучаннях думаць, калі дасягнеце столі.
Вядома, ёсць розныя падыходы і розныя кейсы, — дадае Віталь. — Напрыклад, калі кіраўнікі аддзелаў з добрым досведам вырашаюць пабудаваць нешта сваё. Але ў той жа час ёсць і шмат выпадкаў, калі выстрэльвалі хлопцы без якіх-небудзь ведаў. Проста яны ўмелі лавіць хвалю і падладжвацца пад трэнды.
Мне ў свой час веды перашкаджалі. На старце я спрабаваў зрабіць усё ідэальна, праз што моцна буксаваў і марнаваў рэсурсы не на тое, што трэба было: падрыхтоўваў сур’ёзную канцэпцыю, прадумваў нюансы, падрабязна апісваў ключавых кліентаў і гэтак далей. А трэба было проста браць і рабіць. Але паўтаруся: так працуе толькі на старце. Далей спатрэбіцца сістэмны падыход.
Таксама, па словах Віталя, у Беларусі актыўна развіваюцца бізнес-клубы — гэта добры спосаб атрымання ведаў, неабходных тут і зараз, і абмену досведам.
Не варта забываць і пра навучальныя праграмы пры банках. Калі адкінуць маркетынгавыя блокі, пачынаючыя прадпрымальнікі змогуць вынесці для сябе шмат карыснага. На такіх праграмах выйграюць абодва бакі: удзельнікі прапампоўваюць свае скілы, пачынаюць больш зарабляць — банк атрымлівае свае камісіі.
Навучальных праграм насамрэч шмат і розных — на любы густ і гаманец. Каб не згубіцца і выбраць патрэбную, Віталь раіць прытрымлівацца некалькіх простых правілаў.
Для даведкі: у Беларусі MBA-праграмы каштуюць ад 10 000 да 30 000$, невялікія (часам аднадзённыя) курсы — у сярэднім 200-300$. Кошты ў Еўропе і Амерыцы — у 2-4 разы вышэйшыя.
Калі выбар стаіць паміж навучальнымі праграмамі ў Беларусі і за мяжой, то тут Віталь падзяляе па крытэрыі кіраўнік — прадпрымальнік.
— Беларуская бізнес-адукацыя для кіраўнікоў за мяжой цэніцца вельмі нізка. Гэта ўсё ж такі не міжнародная праграма. Таму калі ў перспектыве плануеце пераязджаць, то лепш адразу выбраць навучанне за мяжой. Там жа, дарэчы, калі добра сябе праявіць, можна будзе знайсці і патэнцыйнага працадаўцу.
У выпадку з прадпрымальнікамі важней глядзець на кам’юніці. Калі хочаце працаваць на рынак Еўропы, тады ёсць сэнс выбіраць еўрапейскія праграмы навучання — знайсці там патэнцыйных кліентаў ці партнёраў, зразумець заходні падыход да працы, асаблівасці менталітэту і г. д. Калі ж вы працуеце на беларускім рынку і плануеце там заставацца, то больш практычнай карысці атрымаеце на беларускіх праграмах — актуальныя веды ўнутры бягучай сітуацыі і з разуменнем усіх асаблівасцяў рынку.
У Беларусі:
У СНД (часта кошты на самі праграмы суразмерныя з еўрапейскімі):
У Еўропе:
Чуў таксама, што ў бліжэйшыя год-два ў Еўропе павінны адкрыцца новыя праграмы МБА, якія спалучаюць у сабе разуменне асаблівасцяў і беларускага рынку, і падыходы заходніх экспертаў.
Крыніцы для анлайн адукацыі:
Бясплатныя праграмы:
Таксама ёсць шэраг бясплатных ці ўмоўна бясплатных магчымасцяў для беларусаў, якія знаходзяцца краінах ЕС. Гэта і курсы па прадпрымальніцтву, і ментарская падтрымка па розных напрамках вядзення бізнесу.
Да ўмоўна бясплатных магчымасцяў яшчэ можна аднесці рознага кшталту акселерацыйныя праграмы. У ідэале — з топавых сусветных тыпу Y-combinator для IT-стартапаў. Сюды ж — міжнародныя праграмы кшталту American Counsils (асабліва прадпрымальнікам да 30) і аналагічныя праграмы ад Еўрапейскага саюза — напрыклад, грантавая праграма MOST.
Топ 5 іншых курсаў і школ для бусту кіраўніцкіх скілоў (рэкамендацыі з асабістага досведу):
— Адказ тут толькі адзін: перастаць вучыцца і пачаць рабіць. Таму што перамагаюць толькі тыя, хто робіць. Інакш можна бясконца спрабаваць напісаць ідэальны бізнес-план, разлічваць рызыкі і прадумваць стратэгіі. Усё, што «ідэальна», прыбіраем. Не існуе чароўнай пігулкі, якая дапаможа вам пачаць і рэалізаваць усе ідэі.
А калі і ісці ў які-небудзь момант зноў вучыцца, то спачатку задаць сабе пытанне: а для чаго я туды іду? якіх ведаў мне не хапае? і галоўнае — што я змяню ў сваім бізнесе пасля гэтага навучання? што зраблю (ці павінен зрабіць), каб прымяніць новыя навыкі?
Напрыклад, калі вы хочаце атрымаць веды па прыцягненні новых лідоў, то сядзьце і прапішыце: а колькі гэтых лідоў вы патэнцыйна зможаце прывесці і ці акупіць гэта колькасць ваша навучанне? Адразу зробіцца зразумела, ці ёсць сэнс ісці і плаціць.
І зноў жа: калі гэта ўжо не першае навучанне, а бізнес так і не пачаты, варта задумацца. З усіх атрыманых ведаў, якія мы не прымяняем адразу ж, застаецца толькі 5% — і пра гэта важна памятаць.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Всем известно, что лучшее бизнес образование в Беларуси можно получить в Учреждение образования «Белорусская государственная орденов Октябрьской Революции и Трудового Красного Знамени сельскохозяйственная академия».