Сенатары ЗША звярнуліся да Цукербергу праз доступ расійскіх распрацоўшчыкаў да карыстальніцкіх даных
Сенатары Марк Уорнер і Марка Рубіа звярнуліся да Марка Цукерберга ў сувязі з інфармацыяй пра расійскіх распрацоўшчыкаў, якія маюць доступ да карыстальніцкіх даных Facebook.
«Як старшыня і намеснік старшыні спецыяльнага камітэта сената па выведцы мы сур’ёзна занепакоеныя наконт таго, у якой ступені гэты доступ мог спрыяць працы замежнай выведкі», — гаворыцца ў дакуменце.
Раней у 2018 годзе кампанія прызнала ва ўнутраных дакументах, што доступ грамадзян Расіі, КНР і Ірана да карыстальніцкіх даных можа спрыяць шпіянажу.
Паводле апублікаваных даных, доступ да карыстальніцкіх даных быў больш як у 42 тысяч расійскіх распрацоўшчыкаў, каля 90 тысяч распрацоўшчыкаў з Кітая і яшчэ тысяч супрацоўнікаў з іншых краін з «высокім узроўнем рызыкі», у тым ліку Паўночнай Карэі і Ірана.
Читать на dev.by