Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Сэрвіс kvitki.by амаль знік з інтэрнэту

Беларускі сэрвіс продажу квіткоў kvitki.by выдаліў сацсеткі і не адказвае на званкі. У сітуацыі паспрабавалі разабрацца журналісты tochka.by.

Пакінуць каментарый

Беларускі сэрвіс продажу квіткоў kvitki.by выдаліў сацсеткі і не адказвае на званкі. У сітуацыі паспрабавалі разабрацца журналісты tochka.by.

Выданне піша, што сайт партала недаступны ўжо суткі (хаця ў devby ён адкрыўся).

На старонцы Цэнтра культуры «Віцебск» інфармацыя аб тэхнічным збоі ў працы kvitki.by з’явілася 27 жніўня. Для набыцця квіткоў параілі скарыстацца іншым сэрвісам і касамі.

Таксама заява каманды kvitki.by была апублікавана на сайце Вялікага тэатра Беларусі. «У дадзены момант на сайце квітковага аператара kvitki.by узніклі тэхнічныя праблемы, у сувязі з чым часова прыпынена магчымасць набыцця квіткоў на спектаклі Вялікага тэатра Беларусі», — гаворыцца ў паведамленні.

Каманда kvitki.by «прыкладае ўсе намаганні для хутчэйшага вырашэння праблемы і аднаўлення паўнавартаснай працы сэрвіса». І паабяцала паведаміць — як толькі, так адразу.

Дзіўнасць у тым, што на фоне праблем з сэрвісам былі выдалены яго акаўнты ў сацсетках — VK, Instagram і «Аднакласніках». На момант публікацыі tochka.by працавала толькі група ў Facebook, але і яна, здаецца, больш не даступная.

Датэлефанавацца ў кампанію за каментаром праз тэлефон вяртання квіткоў журналістам не ўдалося. Аўтаадказчык паведаміў, што «працоўны дзень скончаны», хаця сайт працуе кругласутачна, а тэхпадтрымка — да 20 гадзін.

kvitki.by з’яўляецца адным з найбуйнейшых квітковых сэрвісаў у Беларусі. Ён працуе больш за 14 гадоў.

Streamline пракаментаваў адкрыццё новай моўнай школы ў сваім памяшканні

Па тэме

Першы банк даў адказ з нагоды праблем з PayPal

«Грамадзяне карыстайцеся нацыянальнымі плацежнымі інструментамі!» Нацбанк пракаментаваў праблемы з Apple Pay
«Грамадзяне, карыстайцеся нацыянальнымі плацежнымі інструментамі!» Нацбанк пракаментаваў праблемы з Apple Pay

Чытайце таксама
Турчын распавёў пра сотню робатаў на «Савушкіным прадукце», інтэлектуальным самазвале і ролі ПВТ у «індустрыі 5.0»

У беларускіх студэнтаў з'явіцца ўнікальная магчымасць адправіцца па абмене ў Паўночную Карэю

4 каментарыя
У некаторых гарадах Беларусі могуць знікнуць звычайныя аўтобусы

3 каментарыя
У Нацбанку сказалі, калі ўсім беларусам стане даступнай «суверэнная альтэрнатыва міжнародным плацежным сістэмам»

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

Комментариев пока нет.