Айцішнікі расказалі, ці ёсць сэкс пасля рэлакацыі

Спыталіся ў айцішнікаў, ці ёсць сэкс пасля рэлакацыі, — і сабралі 5 гісторый. Хтосьці пахваліўся: адкрыліся новыя гарызонты. А хтосьці паскардзіўся: сэкс сышоў на нішто.

33 каментарыя

«У мяне, наадварот, сэксу не было ў Беларусі»

— У мяне, наадварот, сэксу не было ў Беларусі: адносіны з жонкай разладзіліся, мы нават спалі ў розных ложках. Добрую дзяўчыну падманваць не хацелася — ты ж быццам бы жанаты (а з разводам усё складана), а такую, што згодная на сэкс за грошы, не так і проста было знайсці. 

У Польшчы, дзе я жыву цяпер, усё інакш: ёсць сайты, дзе дзяўчаты прапануюць свае паслугі, ёсць масажныя салоны — прыйшоў, заплаціў, вырашыў «пытанне», сышоў. Сярэдні цэннік — ад 150 злотых за гадзіну. 

«Адчуваем сябе раскаванейшымі, смялейшымі — зрабілі тату, паспрабавалі мяккі свінг»

— Мы з жонкай і двухгадовым дзіцем з’ехалі яшчэ ў першую ад пачатку вайны хвалю рэлакацыі — у сакавіку 2022 года. Выбралі грузінскі Батумі. 

Пераезд адбіўся на многіх сферах нашага жыцця, у тым ліку і на сэксе. Спачатку праз клопаты і стрэс ён сышоў на нішто, пачаліся канфлікты і сваркі. Але потым мы селі — абмеркавалі ўсё, што здарылася з намі, прагаварылі свае чаканні. І сэкс вярнуўся. І нават стаў часцейшым і разнастайнейшым. 

Цяпер мы жывем у іншай краіне, еўрапейскай — і гэта дазваляе нам адчуваць сябе раскаванейшымі, смялейшымі, не баяцца асуджэння радзіны і блізкага атачэння. Мы зрабілі тату, чаго заўсёды хацелі, паспрабавалі мяккі свінг — сэкс з іншай парай, але без абмену партнёрамі. Гэта неяк само выйшла, але мы засталіся задаволеныя гэтым досведам. Так што, нягледзячы на ўсе складанасці, ёсць у рэлакацыі і станоўчыя моманты. 

 «З суайчынніцамі прасцей: ёсць агульныя тэмы для размовы»

Моўны бар’ер робіць сваю справу: прыстойныя дзяўчаткі праз гэта яшчэ больш саромеюцца (вось падумайце, як з незнаёмкай абмеркаваць пытанне, да мяне паедзем ці да яе) — і на «кантакт» не ідуць. Словам, з полькамі цяжка, дый мне, калі шчыра, лянота заляцацца праз гугал-транслэйт.  

З суайчынніцамі прасцей: ёсць агульныя тэмы для размовы. Пагутарым за жыццё — і ўзнікае эмпатыя. А потым душэўныя адносіны пераходзяць у сэксуальныя. 

Дарэчы, словы, што я айцішнік, тут не зачароўваюць нават суайчынніц: я пару разоў спрабаваў «кідаць панты», але дзяўчатам было ўсё адно. А вось у Беларусі былі паненкі, ласыя на такое. Але ўжо мне самому з імі было непрыемна мець зносіны — у іх у галаве толькі грошы і ўсё. 

«Больш за палову дзяўчат — „ze wschodu“, яны не прымаюць суайчыннікаў»

— Я не меў поспеху ў жанчын, таму і сэксу, пакуль жыў у Беларусі, у мяне практычна не было. У 2020 годзе пераехаў у Кіеў — і вырашыў паспрабаваць каханне за грошы. Спадабалася: за кароткі час і загадзя абумоўленую суму ты атрымліваеш тое, чаго хочаш. Плюс кожны раз можна абраць новую дзяўчыну. 

З пачаткам вайны давялося пераехаць у Польшчу. А тут рынак інтым-паслуг развіты, паводле маіх адчуванняў, нават лепей: ёсць сайт з форумам, дзе можна знайсці разгорнутыя водгукі практычна на любую дзяўчыну. Ёсць, вядома, і праблемы:

  • больш за палову дзяўчат — «ze wschodu», як пішуць тут. І яны не прымаюць суайчыннікаў.
  • ва Украіне ў дзяўчат па выкліку ёсць месенджары, можна дамовіцца ў любым з іх, што для інтраверта — проста шанцунак. А ў Польшчы ў 90% выпадкаў даводзіцца вырашаць пытанне па тэлефоне. Але затое дадзены факт падштурхнуў мяне пачаць вывучаць польскую мову. 

Ці былі ў мяне дзяўчаты не за грошы — так, адзін раз. Тая дзяўчына пераехала ў Польшчу з Украіны, мы пазнаёміліся з ёй у ціндары. З полькамі ў мяне неяк не выходзіць, магчыма праз моўны бар’ер (хоць яны ж нядрэнна па-англійску размаўляюць). А можа, ува мне праблема…

«Не стала ад слова „зусім“. Нават з’яўляюцца думкі пра развод»

— Пра сэкс — раз ужо спыталі. Яго не стала ад слова «зусім». Нават з’яўляюцца думкі пра развод. 

(Чытач не захацеў расказаць падрабязней і не стаў адказваць на нашыя пытанні. «Не ведаю, якія тут яшчэ патрэбныя падрабязнасці», — напісаў ён).


Дасылайце свае сэкс-кейсы ў @devby_insight_bot — дапаўняем!

Рэдакцыі патрэбная вашая дапамога проста цяпер. 

Нам можна дапамагчы праз Patreon. Выберыце штомесячны ўзровень падтрымкі: 10, 20, 30, 100 ці 500 долараў — або ўнясіце любую суму.

А яшчэ мы прымаем крыптавалюту.

Bitcoinbc1qae22u3sg8es6j22pg4mmyrdvvym0vxjyesxhhw

Etherium0×831a6641721E70af32dDa262F4110eB704af8c05

Tether USD (USDT) on ETH Network0×831a6641721E70af32dDa262F4110eB704af8c05

Zcasht1R5UM9VMR1hJvJqTJ9w5bAmHxrDLJ9Nxmh

Дзякуй, што вы з намi.

500+ айтишников рассказали про секс на рабочем месте
По теме
500+ айтишников рассказали про секс на рабочем месте
«ТЗ — набор реалистичных анимаций, чтобы персонажи могли заниматься виртуальным сексом». Белорусские айтишники о проектах, про которые не расскажешь маме
По теме
«ТЗ — набор реалистичных анимаций, чтобы персонажи могли заниматься виртуальным сексом». Белорусские айтишники о проектах, про которые не расскажешь маме
«Родители не говорили со мной о сексе». Дизайнер и финансист делают стартап про половое воспитание
По теме
«Родители не говорили со мной о сексе». Дизайнер и финансист делают стартап про половое воспитание
«Чаще встречала подчиняющихся айтишников». Разработчица — о технологиях и фреймворках в БДСМ
По теме
«Чаще встречала подчиняющихся айтишников». Разработчица — о технологиях и фреймворках в БДСМ

Читать на dev.by