Сісадмін ледзь не паралізаваў працу буйнога банка ў пошуках пазазямнога розуму

The Register расказаў гісторыю свайго чытача, які на мяжы стагоддзяў працаваў сістэмным адміністратарам у буйным інвестыцыйным банку і таемна скарыстаўся сваім службовым становішчам для пошуку іншапланецян. Назву банка выданне не дае, а імя чытача замененае на «Альф». Ён займаўся ўкараненнем і падтрымкай Windows NT на тысячах вельмі магутных па тых мерках працоўных станцый. 

Пакінуць каментарый

Якраз таго часу, у 1999 годзе, Каліфарнійскі ўніверсітэт у Берклі запусціў праект SETI@home. Праграма, якую мог спампаваць любы ахвотны, задзейнічала вылічальныя рэсурсы іх камп’ютараў для апрацоўкі і аналізу сігналаў, якія паступілі з космасу. Гэта пазбаўляла навукоўцаў неабходнасці купляць дарагое абсталяванне. У 2020 годзе праект быў замарожаны.

Таксама ў SETI@Home была рэйтынгавая сістэма добраахвотнікаў, якія апрацавалі больш за ўсё даных. Ці то дзеля доказу існаванне жыцця па-за межамі Зямлі, ці то са славалюбных меркаванняў Альф вырашыў дапамагчы праекту, падключыўшы да яго банкаўскую сетку.

Акрамя працоўных станцый у Альфа быў доступ да даследчага цэнтра банка, у якім было багата спакуслівых машын, уключаючы тузін шмат’ядзерных сервераў, пару высокапрадукцыйных шматпрацэсарных працоўных станцый для кожнага з інжынераў лабараторыі ды розную іншую тэхніку. Усё гэтае дабро ў асноўным прастойвала начамі, і Альф вырашыў кінуць яго на карысць навукі, укараніўшы праграму навукоўцаў.

Ён стварыў версію кліента SETI, якая магла працаваць па сетцы на некалькіх працоўных станцыях адразу. У пошуку зялёных чалавечкаў ён задзейнічаў каля дваццаці лабараторных працоўных станцый і паўтузіна сервераў. Усё ішло паводле плана, і ўжо ў першы тыдзень сісадмін уварваўся ў топ-100 дабрадзеяў праекта.

Сисадмин сломал инфраструктуру работодателя, чтобы его вернули на работу и подняли зарплату
По теме
Сисадмин сломал инфраструктуру работодателя, чтобы его вернули на работу и подняли зарплату

Але аднойчы зранку ў панядзелак Альфу патэлефанаваў бос і папрасіў хутчэй прыйсці на працу: мяркуючы з усяго, на інфраструктуру банка ішла маштабная вірусная атака. Калі Альф прыехаў у офіс, бос якраз дакладваў пра тое, што лабараторыя банка заражаная вірусам, які спажываў 100% магутнасцей працэсараў і распаўсюдзіўся на ўсе серверы і працоўныя станцыі ў ёй. Ён сказаў, што калі вірус распаўсюдзіцца далей, то ў банка будуць вельмі вялікія праблемы.

Здагадаўшыся, хто тут галоўны віноўнік, Альф зрабіў нявінны — але занепакоены — твар. У сісадміна быў скрыпт, які мусіў адключаць праграму SETI@home ў зададзены час і безадмоўна працаваў на працягу некалькіх тыдняў. Але аднойчы ён даў збой.

Каб пазбегнуць усеагульнай панікі, супрацоўнік хутка адключыў софт SETI на ўсім абсталяванні і замяў сляды, выдаліўшы яго з сеткі.

Экстранныя меры спрацавалі, і ўжо праз гадзіну праца сістэм аднавілася, а тое, што здарылася, палічылі проста анамаліяй. Паколькі ўсё абмежавалася лабараторыяй і больш не паўтаралася, глыбокага расследавання ніхто не праводзіў, логаў не правяраў, а Альф пазбегнуў выкрыцця, вымовы і звальнення.

Але няўдача не давала яму спакою, і ён вырашыў сам разабрацца, у чым была справа. Як выявілася, збой скрыпта справакавалі тэхнічныя працы, якія праводзіліся ў банку на выходных напярэдадні. У ходзе іх лабараторнае абсталяванне — разам з сеткавым накапляльнікам, дзе размяшчаўся скрыпт, — было часова адключанае ад камп’ютарнай сеткі банка, і той папросту не мог спрацаваць. Незадоўга да гэтага Альф увайшоў у топ-20 удзельнікаў SETI@Home.

Северокорейские айтишники на удалёнке маскируются под иностранцев, зарабатывают на ядерные проекты
По теме
Северокорейские айтишники на удалёнке маскируются под иностранцев, зарабатывают на ядерные проекты
Суперкомпьютер HP стёр 77 терабайт данных Киотского университета
По теме
Суперкомпьютер HP стёр 77 терабайт данных Киотского университета

Читать на dev.by