«Сітуацыя катастрафічная». Амаль 1000 легкавых аўто чакаюць уезду ў ЕС

За апошнія 24 гадзіны колькасць аўтамабіляў, якія чакаюць уезду ў Літву, павялічылася на 210 адзінак, паведамляе тэлеграм-канал Памежнага камітэта. Канал Infotrans Media Belarus апісвае сітуацыю як катастрафічную: «Літва практычна не прапускае легкавога транспарту». 

17 каментарыяў
Выява: памежны камітэт Беларусі

Паводле звестак памежнага камітэта, найбольшая чарга на літоўскім кірунку перад пунктам пропуску Меднікі (Каменны Лог) — 300 аўто, яго супрацоўнікі за дзень прынялі на сваю тэрыторыю 38% транспарту ад нормы.

Кантрольныя службы Польскага памежнага перахода Тэрэспаль (Брэст) аформілі 34% легкавікоў.

Самы загружаны маршрут у ЕС для фур праходзіць праз літоўскі пункт пропуску Салечнікі (Беняконі). За суткі праз гэты маршрут на тэрыторыю Літвы прайшло ўсяго 42% цяжкавікоў. Менш за ўсё транспарту на гэтым напрамку аформілі ў сумежным пагранпераходзе Меднікі (Каменны Лог) — 23 фуры з 500 магчымых, то-бок менш за адну на гадзіну.

У польскім пункце пропуску Кукурыкі (Казловічы) сумежны бок выканаў норму пропуску на 46%. Уезду на сумежную тэрыторыю чакаюць каля 100 фур.

Перад латвійскім пунктам пропуску Патэрніекі (Грыгароўшчына) фіксуецца больш за 335 адзінак грузавога транспарту. Латвійскі бок прыняў на сваю тэрыторыю 53% аўто.

Станам на 12:00 перад пагранпераходам Тэрэспаль (Брэст) і Меднікі (Каменны Лог) уезду ў Еўрасаюз чакаюць 60 і 7 аўтобусаў адпаведна.

Нагадаем, што 15 ліпеня Латвія абвясціла, што перастане прапускаць аўтамабілі з беларускай рэгістрацыяй — «у мэтах забеспячэння выканання санкцый ЕС». 17 ліпеня стала вядома, што такую ж забарону 18 ліпеня ўводзіць Літва, а ўвечары таго ж дня — і Эстонія.

«Ужо страшна». Як забарона балтыйскіх краін на ўезд аўто з РБ памяняла планы айцішнікаў
Па тэме
«Ужо страшна». Як забарона балтыйскіх краін на ўезд аўто з РБ памяняла планы айцішнікаў

Читать на dev.by