«Недружалюбныя» амерыканцы закрылі офісы ў Беларусі летам 2023. Хто яшчэ

Некалькі замежных ІТ-кампаній запусцілі летам працэдуру ліквідацыі офісаў у Беларусі. Сярод іх знайшліся даволі вядомыя. 

51 каментарый

SK hynix

Кампанію ў Беларусі закрывае адзін з найбуйнейшых у свеце вытворцаў паўправаднікоў — паўднёвакарэйская SK hynix. 

Аб планаваным сыходзе кампаніі з Беларусі стала вядома яшчэ пры канцы мінулага года. Як расказвалі devby.io супрацоўнікі, праца кампаніі была абмежаваная праз санкцыі. Кіраўніцтва вырашыла закрыць офіс у Беларусі, а каманду перавезці ў Гданьск. Супрацоўнікам прапанавалі працаўладкаванне ў іншую кампанію— Solidigm. Гэта даччыная структура SK hynix, якая была створаная ў выніку ўгоды з Intel. У верасні мінулага года Solidigm адкрыла першы ў Польшчы аперацыйны цэнтр у Гданьску. Кошт рэлакацыі аднаго супрацоўніка на той момант ацэньваўся ў суму да 35 тысяч долараў (падрабязней тут).

Да вайны ва Украіне ў мінскім офісе SK hynix працавала 200+ чалавек.

Холдынг SK hynix уваходзіць у топ-3 сусветных вытворцаў паўправаднікоў і спецыялізуецца на вытворчасці рашэнняў на аснове паўправадніковай памяці тыпу DRAM і NAND Flash, а таксама КМАП-сэнсараў.

Беларускае падраздзяленне SK hynix было адкрытае ў 2014 годзе. Кампанія займалася распрацоўкай убудаванага праграмнага забеспячэння і верыфікацыяй кантролераў цвёрдацельных накапляльнікаў (SSD) і накапляльнікаў мабільных прылад. Рашэнні выкарыстоўваліся ў прадуктах сусветных кампаній і лідараў індустрыі.

Хто яшчэ ліквідуецца

Ліквідуюць беларускія офісы адразу дзве вядомыя амерыканскія ІТ-кампаніі — ArasCorp і Kaseya. Цікавы нюанс. Абедзве беларускія кампаніі ўваходзяць у «недружалюбны» спіс юрыдычных асоб — іх акцыянерам забаронена адчужаць акцыі без дазволу Мінфіна.

ArasCorp

Кампанія ў Беларусі была зарэгістраваная ў 2018 годзе ў якасці офіса распрацоўкі глабальнай софтвернай кампаніі Aras, якая стварае сістэмы кіравання складанымі вытворчымі працэсамі. У Мінску каманда займалася распрацоўкай Aras Innovator. Гэта кліент-серверная праграма, якая дае пакет рашэнняў у галіне PLM Solutions і стварэння гатовых праграм на яго аснове.

У 2019 годзе кампанія стала рэзідэнтам ПВТ. У мінскім офісе працавала 200+ супрацоўнікаў. 

Kaseya

Амерыканскі распрацоўшчык прадуктаў для кіравання ІТ-інфраструктурай. Цэнтральны офіс кампаніі знаходзіцца ў Дубліне, прадстаўніцтвы адкрытыя ў 20+ краінах.

Стартап прыйшоў у Мінск у красавіку 2019 года. Кампанія планавала на працягу паўтара года перанесці ў РБ усе прадукты і зрабіць мінскі офіс ключавым цэнтрам распрацоўкі. 

У кастрычніку 2019 года кампанія ўвайшла ў ПВТ. У мінскім офісе працавала каля 170 супрацоўнікаў. 

ArasCorp і Kaseya папоўнілі спіс амерыканскіх кампаній, якія вырашылі сысці з Беларусі. 

Вось некаторыя кампаніі з гэтага спісу. 

  • WorkFusion займаецца распрацоўкай тэхналогій для аўтаматызацыі бізнэс-працэсаў. Сярод заказчыкаў — найбуйнейшыя сусветныя кампаніі з Fortune Global 500, страхавыя і фінансавыя карпарацыі, банкі. У 2021 годзе кампанію ацэньвалі ў $1+ млрд.
  • Arteza — e-commerce кампанія, была ўключаная ў рэйтынг самых хуткарослых прыватных амерыканскіх кампаній Inc. 5000, у топ-100 прадаўцоў Amazon. Гадавы абарот — 100 мільёнаў долараў.
  • EIS Group — адная з вядучых сусветных кампаній, якія ствараюць прадукты для аўтаматызацыі бізнэс-працэсаў страхавых кампаній. Платформа EIS Suite выкарыстоўваецца страхавымі кампаніямі ва ўсім свеце.
  • Softeq Development — распрацоўвае праграмнае забеспячэнне і «жалеза» на заказ для такіх кліентаў, як Microsoft, Coca-Cola, Epson, Samsung. Таксама кампанія аказвае паслугі ў галіне распрацоўкі вэб-рашэнняў, мабільных праграм і гульняў. 
  • Kyriba — міжнародны правайдар воблачных рашэнняў у галіне фінансавага кіравання. Сярод кліентаў Kyriba — вядомыя транснацыянальныя карпарацыі, у прыватнасці Amazon, Uber, Tesla, Auchan.
  • Tealium — амерыканская кампанія-аднарог (ацэнка 1,2 мільярда долараў). Асноўны прадукт — big data-платформа, якая дапамагае сэрвісам і арганізацыям збіраць і аналізаваць даныя сваіх кліентаў з дапамогай вэб-, мабільных, аўтаномных прылад і прылад IoT. Сярод партнёраў кампаніі: Facebook, Sony, T-Mobile, Hulu, Uber, American Airlines.
  • VIAcode — займаецца распрацоўкай бізнэс-праграм і софту. Асноўным заказчыкам з’яўляецца Microsoft. 
  • Freshly — распрацоўшчык софту для аўтаматызацыі бізнэс-працэсаў у сферы электроннага гандлю з выкарыстаннем воблачных тэхналогій і штучнага інтэлекту. 

За 2022–2023 гады некалькі дзясяткаў ІТ-кампаній закрылі/прадалі свой бізнэс у Беларусі і сышлі з краіны. Большасць з іх прапанавалі супрацоўнікам опцыю рэлакейту і ўзялі на сябе частку выдаткаў.  (Толькі 14% удзельнікаў нашага рэсёрчу ў ліпені 2022 — 5000 анкет — адзначылі, што ў іх кампаніях няма рэлакейту.)

Большасць ІТ-кампаній з топ-50 пакуль захавалі бізнэс у Беларусі, але колькасць супрацоўнікаў, якія працуюць у офісах у РБ, за апошнія паўтара года скарацілася, паводле нашых ацэнак, у 1,5-2 разы. Напрыклад, найбуйнейшая ІТ-кампанія Беларусі EPAM «страціла» прыкладна палову штату. Амаль на столькі ж скарацілася беларуская каманда iTechArt. Мінскі офіс Exadel скараціўся амаль у 5 разоў.

Паводле звестак афіцыйнай статыстыкі і нашых разлікаў, ад студзеня 2022 года ІТ-сектар страціў ужо каля 20 тысяч спецыялістаў. Тут мы параўналі маштабы дзвюх хваляў рэлакейту — пасля 2020-га і пасля 24 лютага 2022.


dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў. Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам і ўвагай. А 210 чытачоў падтрымліваюць нас данатамі.

У 2023 годзе мы хочам сабраць 1000 чытачоў-падпісчыкаў. 

Дапамагчы нам можна праз Patreon. 

З Беларусі — праз Donorbox.

І яшчэ крыптой, тут гаманцы.

Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.

Замежныя ІТ-кампаніі з «недружалюбнага» спісу сыходзяць з Беларусі
Па тэме
Замежныя ІТ-кампаніі з «недружалюбнага» спісу сыходзяць з Беларусі
Рэлакейту няма. Як ІТ-кампанія звольніла ўсю мінскую каманду пасля 10+ гадоў працы
Па тэме
Рэлакейту няма. Як ІТ-кампанія звольніла ўсю мінскую каманду пасля 10+ гадоў працы
Вядомы распрацоўшчык фітнэс-праграм закрывае кампанію ў Беларусі
Па тэме
Вядомы распрацоўшчык фітнэс-праграм закрывае кампанію ў Беларусі
EPAM перевёз всех, кого планировал? Расходы на релокейт в 2023 резко упали
По теме
EPAM перевёз всех, кого планировал? Расходы на релокейт в 2023 резко упали
«У Беларусі велізарны патэнцыял». Нямецкая кампанія спрабуе абысціся без звальненняў у Мінску
Па тэме
«У Беларусі велізарны патэнцыял». Нямецкая кампанія спрабуе абысціся без звальненняў у Мінску

Читать на dev.by