Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Скамеры прыкідаюцца працадаўцамі і «разводзяць» тых, хто працуе аддалена

Insider сабраў некалькі гісторый людзей, якія трапіліся на такую схему: ашуканцы выдаюць сябе за рэкруцёраў і прапаноўваюць ахвяры «смачную» аддаленую працу. Пасля сумоўя і згоды іх просяць пералічыць грошы на тэхніку для хоўм-офіса з абяцаннем усё кампенсаваць.

Пакінуць каментарый

Напрыклад, адная дзяўчына ў ліпені ўладкавалася на добрыя грошы бізнэс-кансультантам у аналітычную кампанію Craft.co. «Рэкруцёр» звязаўся з ёй праз платформу Fiverr. Проста перад сумоўем СТО вырашыў правесці сазвон без відэа, але дзяўчына ўсё адно засталася пад уражаннем ад яго экспертызы і хутка пагадзілася на ролю. Неўзабаве пасля падпісання дамовы ёй сказалі перавесці кампаніі $15 тысяч на камп’ютар і манітор для аддаленай працы і паабяцалі пазней вярнуць грошы.

Пасля адмовы СТО сарваўся на крык, а ўзаемаадносіны пагоршыліся. Прасіць скасаваць дамову было бескарысна, і дзяўчына звярнулася да юрыста. Ён патлумачыў ёй, што яна ледзь не стала ахвярай фінансавай схемы, якая распаўсюдзілася на тле звальненняў у ІТ і масавага пераходу на аддаленую працу. Тады яна думала, што гутарыць з сапраўдным тэхдырэктарам Craft.co Арцёмам Літвінавым і ні пра што не здагадвалася. У самой Craft.co не адказалі на запыт Insider наконт каментара.

NYT: ИТ-рекрутерам стало сложно найти работу
NYT: ИТ-рекрутерам стало сложно найти работу
По теме
NYT: ИТ-рекрутерам стало сложно найти работу

Іншы карыстальнік LinkedIn расказаў пра фэйкавы офер ад Coinbase. Пост сабраў тысячы каментароў ад людзей, якія трапілі ў падобную сітуацыю.

Адная з каментатарак атрымала ліст з праўдападобнага імэйла, а апісанне вакансіі супадала з выкладзеным на старонцы кампаніі ў LinkedIn. Падазрэнні з’явіліся, калі ёй сказалі купіць абсталяванне — гэта адбылося яшчэ да таго, як было прызначанае сумоўе. Яна вырашыла ўдакладніць дэталі сумоўя напрамую ў эйчара кампаніі ў сацсетцы, і той адказаў, што імэйл быў ад скамераў.

Эксперты заклікаюць карыстальнікаў быць пільнымі пры прыняцці прапаноў, якія выглядаюць занадта добрымі, і заўжды патрабаваць уключаць камеру — або асабістую сустрэчу.

Айцішнік натхніўся фільмам і скраў у працадаўцы сотні тысяч долараў
Айцішнік натхніўся фільмам і скраў у працадаўцы сотні тысяч долараў
Па тэме
Айцішнік натхніўся фільмам і скраў у працадаўцы сотні тысяч долараў
Хакер заставляет жертв записывать видео в стиле «признательных» для продвижения криптосхемы
Хакер заставляет жертв записывать видео в стиле «признательных» для продвижения криптосхемы
По теме
Хакер заставляет жертв записывать видео в стиле «признательных» для продвижения криптосхемы

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.