У Польшчы стала яшчэ больш ІТ-кампаній з Беларусі ў 2024. Вось якія там зп
430+ з 17 000+ ІТ-кампаній у Польшчы — з беларускімі каранямі. Гэта даныя Цэнтра эканамічнай інфармацыі.
За мінулы год было адкрыта больш за 100 кампаній з беларускім капіталам, сёлета — +20 новых кампаній у студзені-сакавіку.
Пакуль тэмп рэгістрацыі ІТ-бізнэсаў — прыкладна як у 2023. Калі трэнд і тэмп захаваецца, то па выніках 2024 колькасць новых ІТ-бізнэсаў з беларускімі каранямі ў Польшчы можа скласці 80+.
Усяго на пачатку красавіка (апошняя абноўленая інфармацыя) у Польшчы было зарэгістравана больш за 6,8 тысячы кампаній з беларускім капіталам. З іх амаль 400 былі зарэгістраваныя сёлета.
Па колькасці дзейных кампаній з беларускім капіталам у Польшчы ІТ працягвае ўваходзіць у топ-3.
Зарплата ў ІТ-кампаніях з белкаранямі
Паглядзелі, які заробак на гэты момант прапаноўваюць ІТ-кампаніі ў Польшчы
На спецыялізаваных сайтах пошуку працы nofluffjobs.com і justjoin.it на сёння размешчана не так шмат прапаноў ад ІТ-кампаній з беларускімі каранямі.
EPAM
На сайце ёсць інфармацыя пра 150+ вакансій для працы ў Польшчы. На спецыялізаваных сайтах пошуку працы вакансій значна менш, пры гэтым у апісанні большасці адсутнічае інфармацыя пра зарплату.
На спецыялізаваных сайтах мы знайшлі толькі адную вакансію з пазначэннем заробку — для Lead Big Data Developer: да 31 тысячы злотых па B2B-кантракце (7,8 тысячы долараў) і да 28 тысяч злотых брута па ўмове аб працы (7,1+ тысячы долараў).
Wargaming
На сайце больш за 10 вакансій для працы ў Польшчы. Wargaming патрэбныя мастакі, распрацоўшчыкі, інжынеры. Інфармацыя пра заробак адсутнічае.
Exadel
У кампаніі заробак у залежнасці ад пазіцыі вагаецца ад 2 да 7,6 тысячы долараў.
- .NET Architect — да 30 тысяч злотых паводле B2B-кантракта (7,6 тысячы долараў.
- Senior DevOps Engineer — да 27 тысяч злотых па B2B-кантракце (6,9 тысячы долараў) і да 18,5 тысяч злотых брута па ўмове аб працы (4,7 тысячы долараў).
- Senior Automation QA Engineer — да 20 тысяч злотых па B2B-кантракце (5,1 тысячы долараў) і да 16,5 тысяч злотых брута па ўмове аб працы (4,2 тысячы долараў).
- Associate Full-stack Developer — да 9 тысяч злотых па B2B-кантракце (2,3 тысячы долараў) і да 7,5 тысяч злотых брута па ўмове аб працы (1,9 тысячы долараў).
Godel Technologies
На сайце размешчаная інфармацыя пра восем вакансій для працы ў Польшчы. На спецыялізаваных сайтах мы знайшлі толькі дзве вакансіі з інфармацыяй пра зарплату.
- Senior Kotlin Backend Engineer — да 24 тысяч злотых па B2B-кантракце (6,1 тысячы долараў) і да 20 тысяч злотых брута па ўмове аб працы (5,1 тысячы долараў).
- Middle Fullstack. NET Engineer — да 17 тысяч злотых па B2B-кантракце (4,3 тысячы долараў) і да 14 тысяч злотых брута па ўмове аб працы (3,6 тысячы долараў).
SolbegSoft
На сайце каля дзесяці вакансій для працы ў Польшчы. У апісанні некаторых ёсць інфармацыя пра зарплату, якую прапаноўваюць. У залежнасці ад пазіцыі заробак вагаецца ў межах 2,8-4,6 тысячы долараў.
- Automation/Performance QA Engineer — да 13,5 тысяч злотых па B2B-кантракце (3,4 тысячы долараў) і да 11 тысяч злотых брута па ўмове аб працы (2,8 тысячы долараў).
- Oracle DBA — да 18 тысяч злотых па B2B-кантракце (4,6 тысячы долараў).
- .Net Developer — да 17 тысяч злотых па B2B-кантракце (4,3 тысячы долараў) і да 14 тысяч злотых брута па ўмове аб працы (3,6 тысячы долараў).
- Cloud DevOps Engineer (Azure/GCP) — да 18 тысяч злотых па B2B-кантракце (4,6 тысячы долараў) і да 15,5 тысяч злотых брута па ўмове аб працы (3,9 тысячы долараў).
SOFTSWISS
Мы знайшлі толькі адную вакансію з пазначэннем заробку — для Incident Response Analyst — 13,7 тысяч злотых брута (3,5 тысячы долараў).
Што з найманнем і пераглядам заробкаў у Польшчы
Успомнілі, што айцішнікі, якія працуюць у Польшчы, расказвалі сёлета пра сітуацыю з найманнем і пераглядам заробкаў у сваіх кампаніях.
Itransition
— Перагляд залежыць ад канкрэтнага дэпартамента, адносін з рэсурсным менеджарам, навыкаў дамаўляцца. У асноўным, наколькі ведаю, калегам нязначна павышаюць зарплату (на 100-200 долараў або як дамовішся) толькі пры высокай верагоднасці іх сыходу. Камусьці ўдавалася дамагацца перагляду, камусьці не ўдавалася ў прынцыпе.
Мне перагледзелі заробак летась, калі я расказаў пра прапановы ад іншых кампаній. Розніца паміж маім заробкам і медыянным рынкавым на той момант — у 3,5 разы.
— Сітуацыя з праектамі ў Itransition сумная. Нават з улікам зніжак кліентаў няма і не прадбачыцца. Бягучыя кліенты альбо скарачаюць каманды, альбо супраць пашырэння. Найманне магчымае пад канкрэтныя вакансіі, бэнчу няма. Калі новы праект не знаходзіцца — аплачваюць 2 тыдні і да пабачэння (гаворка пра B2B). Перагляд заробкаў у нашым дэпартаменце замарожаны ўжо каля двух гадоў.
LeverX Group
— Кампанія не гатовая плаціць па еўрапейскіх рэйтах. Напрыклад, мідл-распрацоўшчык атрымлівае прыкладна 12 тысяч злотых да выліку падаткаў (больш за 3 тысячы долараў). Хоць з майго досведу сумоўяў у розныя кампаніі еўрапейскі працадаўца гатовы даваць 22-24 тысячы злотых для мідла (5,5-6 тысяч долараў).
— Мая зарплата выявілася ніжэйшай у два разы ў параўнанні з польскімі кампаніямі для такой жа пазіцыі. На штогадовым асэсменце запытаў канкурэнтную суму. У выніку заробак павялічылі на 35%, але з умовай: бэнч і адпачынак — 50%. Па выніку праз неканкурэнтную зарплату і замарозкі зарплатных асэсментаў я звольніўся. Спрабавалі ўтрымаць, але канкурэнт прапанаваў такую зарплату, якой у LeverX не маглі даць.
Godel Technologies
— Ад мінулага года перагляды заробкаў у Польшчы замарожаныя. Абяцаюць, што пазней размарозяць, але на наступным мітынгу паведамляюць аб працягу замарозкі. Чула, што ў асаблівых выпадках могуць перагледзець, але што гэта за выпадкі, мне невядома. Ведаю, што некаторым рэлакантам пасля пераезду дагэтуль не пераглядалі зарплаты. Бонусы са спазненнем, але выплачваюць.
Читать на dev.by