З'явіліся лічбы скарачэнняў у беларускіх ІТ-кампаніях за два гады. Маштаб страт уражвае

У сеціве з’явілася база даных кампаній Беларусі, якія звальнялі больш за ўсё людзей у 2022 і 2024 гадах. Сярод іх знайшліся і прадстаўнікі ІТ: EPAM, iTechArt, ISsoft, Itransition і іншыя. З базы даных вынікае, што за няпоўны мінулы год тыя скарацілі свае каманды ў Беларусі на 10-30%. У некаторых з іх звольненых супрацоўнікаў выявілася ў 1,5-2,5 разы больш за нанятых. 

88 каментарыяў

У апублікаванай базе даных сабраная інфармацыя пра кампаніі з розных галін эканомікі Беларусі, якія страцілі больш за ўсё супрацоўнікаў за дзевяць месяцаў 2024 года (студзень–верасень): 20 кампаній для кожнага раёна Мінска, рэгіёна або абласнога цэнтра. Пазначаны памер іх штату, колькасць звольненых і нанятых працаўнікоў за дадзены перыяд. Такі ж рэйтынг апублікаваны і за дзесяць месяцаў 2022 года (студзень–кастрычнік)

У базе даных мы знайшлі інфармацыю пра больш за 20 ІТ-кампаній. Сярод іх ёсць як буйныя кампаніі з беларускімі каранямі (EPAM, iTechArt, ISsoft, Itransition), так і замежныя арганізацыі, якія закрылі летась свой бізнэс у РБ (Playtika, Lyft).

Лічбы, паказаныя ў базе даных, выглядаюць рэалістычнымі і суадносяцца з публічнай інфармацыяй (напрыклад, справаздачамі EPAM) і інсайдарскімі данымі dev.by.

EPAM

На пачатку 2024 года ў беларускім офісе EPAM працавала больш за 4,8 тыс. супрацоўнікаў. На пачатак кастрычніка штат скараціўся да 4,6+ тыс.

Сярод усіх ІТ-кампаній, якія трапілі ў спісы, «Эпам Сістэмз» звольніла больш за ўсё супрацоўнікаў за дзевяць месяцаў мінулага года — больш за 400 чалавек. Пры гэтым нанятых спецыялістаў выявілася амаль у два разы менш — 244.

Мяркуючы з вакансій, якія EPAM размяшчаў на сайце апошнімі месяцамі, беларускі офіс наймае пераважна нетэхнічных спецыялістаў. Памер штату кампаніі, пазначаны ў базе даных, у цэлым супадае з лічбамі, якія раней публікаваў dev.by. 

iTechArt

Амаль 300 спецыялістаў страціла за мінулы год «Тэхартгруп»  — больш за ўсіх з ІТ-кампаній, згаданых у базе даных. iTechArt звольніла амаль 340 чалавек, пры гэтым наняла амаль у 10 разоў менш.

Усяго на пачатку кастрычніка ў беларускім офісе кампаніі працавала крыху больш за 1000 спецыялістаў.

Вось што расказваў dev.by пры канцы мінулага года пра сітуацыю ў кампаніі адзін з былых супрацоўнікаў. 

— Два з паловай гады таму пачаліся працэсы дыверсіфікацыі распрацоўкі (да вайны 95% інжынераў былі з РБ). Таксама быў прыкметны нахіл у бок патаннення супрацоўнікаў (чытай замены таннымі індусамі).

За гэты час многія пераехалі ў іншыя лакацыі, кампанія значна перабудавала ўнутраныя працэсы размеркавання новых пазіцый і праектаў. Гэта прывяло да таго, што для супрацоўніка з Беларусі шанец выйсці на новы праект знізіўся практычна да нуля. Проста таму, што супрацоўнікі з іншых лакацый у большым прыярытэце (Беларусь у самым нізе гэтага ланцужка).

Многія з маіх знаёмых сышлі. Хтосьці звольніўся, бо не бачыў больш дарогі развіцця ўнутры кампаніі, хтосьці — праз нізкія, у параўнанні з рынкам, заробкі. 

Itransition

За дзевяць месяцаў мінулага года беларускі офіс Itransition скараціўся больш, чым на 100 супрацоўнікаў: амаль 200 былі звольненыя, нанятыя 85.  Штат Itransition паменшыўся да менш як 1000 спецыялістаў (яшчэ на пачатку 2022 года ў кампаніі працавала амаль 2500 чалавек). 

ISsoft

Больш за 100 чалавек звольнілася летась з «Іссофт Салюшанз». З улікам невялікага наймання (30+ супрацоўнікаў), па выніках дзевяці месяцаў беларускі офіс страціў 85 працаўнікоў. 

IBA IT Park 

Штат кампаніі IBA IT Park (цэнтр распрацоўкі IBA Group у Мінску) скараціўся за дзевяць месяцаў на 10%. З кампаніі за гэты час звольнілася больш за 100 чалавек. На пачатку кастрычніка ў беларускім офісе працавалі 563 чалавекі.

Другая хваля рэлакацыі

Таксама ў базе даных знайшліся цікавыя звесткі аб масавых скарачэннях у беларускіх офісах у часе другой хвалі рэлакацыі айцішнікаў у 2022 годзе — пасля пачатку вайны ва Украіне (першая хваля пераездаў прыпала на 2020–2021 гады). Верагодна, значная частка звальненняў была фармальнай — кампаніі рэлакавалі сваіх супрацоўнікаў з Беларусі ў іншыя краіны.

Калі верыць інфармацыі з базы, то адразу пяць ІТ-кампаній увайшлі ў топ-10 юрыдычных асоб Мінска па найбольшай колькасці звольненых у студзені–кастрычніку 2022 года. Гэта EPAM, iTechArt, Wargaming, Itransition, Godel.

За пазначаны перыяд EPAM скараціў у Беларусі 6,5 тысячы чалавек. З улікам рэзкага падзення наймання беларуская каманда паменшылася амаль на палову (да 5,5 тыс чалавек). Прыкладна такі адток па выніках 2022 года (але толькі вытворчых спецыялістаў) пацвярджала і сама кампанія.

«Гейм Стрым» (экс-Wargaming) страціў за 10 месяцаў 2022 года 70% усёй каманды. Калі на пачатку 2022 года ў беларускім офісе працавала амаль 1,9 тыс чалавек, то на пачатку лістапада засталося крыху больш за 500 — амаль у 4 разы менш. Гэта пацвярджала і кіраўніцтва мінскага офіса. Вясной 2022 Wargaming заявіў аб сыходзе з Беларусі і Расіі. Гульнявы бізнэс быў перададзены ў лакальнае кіраванне расійскай Lesta Studio. Частка мінскай каманды пераехала ў Літву і Польшчу. Зрэшты, восенню 2023 года супрацоўнікі кампаніі сцвярджалі, што ў «Гейм Стрым» (пад кіраваннем Lesta) аднавілася найманне — і мінская каманда вырасла да 800+ спецыялістаў.

Больш за 1,4 тыс. спецыялістаў звольніліся з ITechArt. Кампаніі ўдалося часткова нівеліраваць адток за кошт наймання (больш за 500 чалавек). Але амаль 900 чалавек (траціна штату) кампанія страціла. 

Больш як 1000 спецыялістаў звольніліся з Godel. За 10 месяцаў 2022 года беларуская каманда скарацілася больш чым у тры разы — з 1,3 тыс. да 431 чалавека. 

У 3 разы (мінус амаль 500 чалавек) скарацілася беларуская каманда Exadel.

Itransition страціла 750+ супрацоўнікаў, IBA IT Park — 600+, ISSoft — амаль 430.

З буйных ІТ-кампаній з беларускімі каранямі, якія трапілі ў базу, мабыць, толькі ў Andersen лічбы па адтоку супрацоўнікаў у 2022 годзе выбіваюцца з агульнай тэндэнцыі. За 10 месяцаў беларуская каманда скарацілася толькі на 15% (мінус амаль 200 чалавек).

Itransition страціла 750+ супрацоўнікаў, IBA IT Park-600+, ISSoft — амаль 430.

З буйных ІТ-кампаній з беларускімі каранямі, якія трапілі ў базу, мабыць, толькі ў Andersen лічбы па адтоку супрацоўнікаў у 2022 годзе выбіваюцца з агульнай тэндэнцыі. За 10 месяцаў беларуская каманда скарацілася толькі на 15% (мінус амаль 200 чалавек).

Сумарна ўсе кампаніі, якія трапілі ў базу даных, за 10 месяцаў 2022 года страцілі больш за 12 тысяч супрацоўнікаў. Верагодна, значная частка з іх рэлакавалася ў іншыя краіны. 

Колькі айцішнікаў звольнілася ў беларускіх офісах ІТ-кампаній з 2022 года

Калі арыентавацца на даныя афіцыйнай статыстыкі, то за перыяд ад 2022 да 2024 года адток спецыялістаў з кампаній сектара «інфармацыя і сувязь» перавысіў 23 тысячы чалавек. Статыстыку наймання і звальнення беспасярэдне ў ІТ-сектары Белстат даўно закрыў. 

У базах даных можна ўбачыць, колькі супрацоўнікаў страцілі за апошнія тры гады асобныя буйныя ІТ-кампаніі з беларускімі каранямі. 

  • Так, каманда беларускага офіса EPAM у перыяд ад 2022 года да пачатку кастрычніка 2024 года скарацілася ў 2,5 разы, або амаль на 7 тыс чалавек.
  • У 2,5 разы скараціўся штат Itransition (мінус 1,5 тыс).
  • У 3 разы зменшыліся каманды ITechArt (мінус 2+ тыс) і IBA IT Park (мінус 1,2 тыс).
  • Больш чым у 2 разы скараціўся штат ISsoft (мінус амаль 900 чалавек).

Заробкі рэкордныя, а прыбытак расце. Як выглядае ІТ-сектар Беларусі на пачатку 2025 года
Па тэме
Заробкі рэкордныя, а прыбытак расце. Як выглядае ІТ-сектар Беларусі на пачатку 2025 года
Рынак пад замежнікамі, а вінаваты ПВТ. Улады плануюць замяніць замежны софт беларускім за 5 гадоў
Па тэме
Рынак пад замежнікамі, а вінаваты ПВТ. Улады плануюць замяніць замежны софт беларускім за 5 гадоў
20 вакансій у аднарога. Каго наймаюць прадуктовыя кампаніі ў Беларусі ў студзені
Па тэме
20 вакансій у аднарога. Каго наймаюць прадуктовыя кампаніі ў Беларусі ў студзені

Читать на dev.by