10%+ за год. Колькі ў Польшчы адкрыта беларускіх ІТ-кампаній
За год колькасць ІТ-кампаній з беларускім капіталам у Польшчы вырасла на 10%+. Гэта вынікае са звестак цэнтра эканамічнай інфармацыі.
За год колькасць ІТ-кампаній з беларускім капіталам у Польшчы вырасла на 10%+. Гэта вынікае са звестак цэнтра эканамічнай інфармацыі.
За год колькасць ІТ-кампаній з беларускім капіталам у Польшчы вырасла на 10%+. Гэта вынікае са звестак цэнтра эканамічнай інфармацыі.
На канец студзеня гэтага года ў Польшчы было зарэгістравана 468 ІТ-кампаній з беларускім капіталам. Для параўнання: у студзені мінулага года такіх кампаній было 412. Такім чынам за год у Польшчы стала на 55+ «беларускіх» ІТ-бізнэсаў больш. Не выключана, што да канца года агульная колькасць ІТ-кампаній перавысіць 500.
Дакладная колькасць новых ІТ-кампаній, якія былі непасрэдна зарэгістраваныя за апошні год у Польшчы, невядомая. Цэнтр эканамічнай інфармацыі публікуе толькі агульную колькасць кампаній па галінах, якія працуюць у краіне на канкрэтную дату і не паказвае колькасці закрытых кампаній за пэўны перыяд.
Зрэшты, нават без гэтых звестак відаць, што тэмпы адкрыцця новых ІТ-бізнэсаў у Польшчы замарудзіліся. Напрыклад, за ўвесь 2023 год у Польшчы з’явілася каля 100 новых ІТ-кампаній з беларускім капіталам.
Але калі браць больш працяглы перыяд (апошнія пяць гадоў), то відаць рэзкі рост ІТ-бізнэсаў. На канец 2019 года ў Польшчы дзейнічала ўсяго 76 ІТ-кампаній з інвестарамі-беларусамі. Такім чынам, ад 2020 года колькасць польскіх ІТ-кампаній з беларускім капіталам павялічылася ў 6 разоў.
Агулам на канец студзеня гэтага года ў Польшчы было зарэгістравана 7530 кампаній розных відаў дзейнасці з беларускім капіталам. З іх 1376 пачалі свой бізнэс летась і сёлета. Пік рэгістрацый прыпаў на 2022 год. Але ад тых часоў колькасць новых бізнэсаў з беларускімі каранямі, якія з’яўляюцца ў Польшчы, плаўна скарачаецца.
Па колькасці дзейных кампаній з беларускім капіталам у Польшчы ІТ-сектар застаецца ў топе-3.
Па колькасці замежных кампаній усіх відаў дзейнасці, зарэгістраваных у Польшчы, Беларусь уваходзіць у топ-3 сярод усіх краін. Больш кампаній толькі з украінскім і нямецкім капіталам.
Успомнілі, што расказвалі пры канцы мінулага года айцішнікі пра сваю працу ў аўтсорсінгавых кампаніях у Польшчы.
Innowise
Паводле слоў супрацоўнікаў, праектаў стала больш. З улікам росту заказаў нават паўстаў дэфіцыт некаторых спецыялістаў. Таму польскі офіс наймаў новых людзей. У асноўным Innowise бярэ на працу беларусаў, але ёсць і мясцовыя супрацоўнікі.
Exadel
Нягледзячы на амбіцыйныя планы росту каманды, у польскіх офісах менш за палову спецыялістаў ад усяго глабальнага штату. Верагодна, гэта непасрэдна звязана з праектамі. Паводле слоў супрацоўнікаў, «іх відавочна мала, як і пазіцый».
«Таму, як правіла, пасля заканчэння праекта свеціць бэнч. На бэнчы могуць трымаць 2-3 месяцы, пасля чаго скараціць пры адсутнасці праекта. Тым, хто на B2B, бэнч не аплачваецца».
Пры гэтым кампанія працягвае хайрыць. Аднак фінансавая сітуацыя, паводле слоў супрацоўнікаў, нестабільная.
Godel
Польскі офіс у 2024 годзе размарозіў перагляд заробкаў. Але, паводле слоў супрацоўнікаў, заробкі ў кампаніі часта ніжэйшыя, чым на рынку.
— У 2024 годзе некаторыя ліды атрымлівалі ў раёне 20 тысяч злотых (каля 5 тысяч долараў) на B2B пры сярэднім рэйце на рынку Польшчы ў 26 тысяч злотых (6 тысяч долараў).
Coherent Solutions
— Штат кампаніі ў Польшчы скараціўся. Апошнім часам звольнілася шмат дасведчаных супрацоўнікаў. Некалькі чалавек сёлета рэлакавалася назад у Беларусь.
З заказамі, па адчуваннях, стала горш. Заробкі пераглядаюць, але са скрыпаннем: адкладаюць на максімальна доўгі тэрмін. Наогул у кампаніі прынцып — плаціць сярэднюю па рынку зарплату для канкрэтнай пазіцыі, але ў выніку атрымліваецца вельмі сціплы аклад.
Паволі ходзім па сумоўях. На некаторыя пазіцыі (асабліва кампаніі без беларускіх каранёў) прапаноўваюць х2.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.