Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Відавочна, што ў Google лепей». 4 гісторыі ўваходу ў ІТ у Польшчы пасля ад'езду з Беларусі

Айцішнікі расказалі каналу Dzik Pic, як шукалі працу ў Польшчы. Публікуем чатыры гісторыі. 

7 каментарыяў
«Відавочна, што ў Google лепей». 4 гісторыі ўваходу ў ІТ у Польшчы пасля ад'езду з Беларусі

Айцішнікі расказалі каналу Dzik Pic, як шукалі працу ў Польшчы. Публікуем чатыры гісторыі. 

«Google плаціць ад душы»

— Мне 23 гады, да ад’езду з Беларусі меў усяго год досведу. Так што я пачынаў у Польшчы з пазіцыі джуна. 

У Беларусі я знайшоў сваю першую працу літаральна за тры дні. На мяне самастойна выйшаў першы ж рэкруцёр, і я адразу атрымаў прапанову  стажыроўкі і затым — наступнай працы.

У Польшчы ж за паўгода пошукаў працы я дакладна раскідаў больш за 120 заявак у розныя кампаніі і на розныя пазіцыі. А адказ атрымаў дзесьці па 6-ці або 8-мі. 

Пры гэтым шукаў адразу на два напрамкі. У першую чаргу, распрацоўшчыка на C++, але быў гатовы разгледзець і пазіцыі на іншых мовах (адзінае, з асабістых пераваг, каб гэта не была Java). Таксама разглядаў пазіцыі на камп’ютарную бяспеку — мне было б куды цікавей працаваць менавіта ў гэтай сферы, плюс у мяне адукацыя якраз па гэтым профілі.

Першапачаткова пачынаў шукаць праз Linkedin і Praca.pl. Але потым зразумеў, што на Praca практычна ўсе прапановы — ад польскіх кампаній, якія патрабавалі веданне польскай ад B1. Таму я досыць хутка адмовіўся ад прагляду тамтэйшых вакансій, і застаўся толькі Linkedin.

Практычна кожны мой дзень пачынаўся з вакансій на гэтай платформе. Я марнаваў па 2-3 гадзіны на прагляд разнастайных прапаноў, наколькі яны плюс-мінус карэлююць з маім стэкам, тэхналогіямі, адукацыяй, і на больш-менш прыдатныя адпраўляў заяўку. Але, як я ўжо казаў, працэнт адказаў быў невысокім.

Так што досыць хутка я пачаў разглядаць прапановы не толькі ў Польшчы, але і па-за яе межамі, ва ўсім Еўрасаюзе. Якраз адзін з тых 6-8 адказаў, што я атрымаў, быў ад нямецкай фірмы, якая разглядала людзей на аддаленую працу.

Пры гэтым оферы я па выніку атрымаў усяго ў дзвюх кампаніях. Адная з іх набірала на стажыроўку па распрацоўцы, звязанай з сістэмамі бяспекі. А другі офер быў ад Google на распрацоўку на Go. 

Першапачаткова я думаў прыняць прапанову па бяспецы, але літаральна за тыдзень да пачатку стажыроўкі, калі заставалася ўжо абмеркаваць толькі дэталі, яны чамусьці вырашылі мяне дропнуць. Так што застаўся толькі Google.

Хоць з Google таксама быў нюанс. Усе сумоўі я прайшоў якраз праз паўгода ад таго моманту, як пачаў рассылаць сваё рэзюмэ. Але офер я атрымаў, напэўна, толькі праз месяцы тры. Пасля сумоўя мне сказалі, што ўсё крута, і пачалі падбіраць мне праект.

Дзе лепшы досвед працы, у Беларусі ці Польшчы? Ну відавочна, што ў Google лепшы. Прынамсі, адносна таго досведу, што быў у мяне да гэтага. Нават у плане аплаты — Google плаціць ад душы, прычым самымі рознымі спосабамі: і як проста аплата па кантракце, так і акцый самой кампаніі насыпаюць.

Працую чацвёрты месяц, пакуль не было падстаў прасіць павышэнне зарплаты. Але, як я разумею, пасля прамоўту на наступны грэйд сама зарплата не моцна вырастае. Адзінае, што павялічваецца колькасць акцый, і там даволі сабе істотны прырост.

Але вось па трэке асабістага развіцця тут дакладна лепш. У Беларусі я сядзеў год і не асабліва разумеў, як я буду расці, куды, і што мне для гэтага патрабуецца.

А тут ужо пры канцы трэцяга месяца мне правялі сазвон з менеджарам і далі ўнутраныя матэрыялы, каб я разумеў, што ад мяне чакаюць для далейшага развіцця як спецыяліста.

Ёсць варыянты для поўнай або частковай міграцыі ў залежнасці ад тваіх інтарэсаў, якія могуць мяняцца з часам. 

Па атмасферы ў калектыве магу сказаць, што значна прыязнейшая. Зноў жа, магчыма, праз спецыфіку працы. Тут усё ж ёсць патрабаванне гібрыду — мінімум 2 дні ў офісе. А ў Беларусі ў мяне такога не было. Я ўвесь час працаваў з дому, і з калектывам асабліва не кантактаваў. З гэтым у Google усё куды лепш і актыўней. Але, напэўна, яшчэ заахвочвае атмасфера ў самім офісе.

«Гэта былі самыя цяжкія 7 месяцаў у маім жыцці»

— Увайшла ў ІТ у 2024 годзе ў Польшчы. Мне 30 гадоў, цяпер жыву ў Варшаве. З адукацыі эканамістка, шмат гадоў працавала фатографкай, апошнім часам наогул не працавала ў сувязі з пераездамі.

У Польшчы ад чэрвеня 2023 года. У кастрычніку таго ж года вырашыла, што трэба штосьці мяняць у гэтым жыцці. Думкі аб пераходзе ў ІТ былі вельмі даўно, але да гэтага не вырашалася.

Знайшла бясплатны курс Арцёма Русава на Stepik-е. Прайшла яго і займалася індывідуальна з ментарам (сумарныя выдаткі €400-500). Ментарка сярод сваіх знаёмых знайшла мне пару праектаў для практыкі.

Паралельна шукала працу, натыкнулася на ўсім вядомую кампанію на літару А. Гэта былі самыя цяжкія 7 месяцаў у маім жыцці. Стажыравалася, потым боўталася на часовых праектах без падпісання ўмовы. Пастаяннага праекта мне яны так і не знайшлі, але абяцалі, што вось-вось усё будзе, праект у любы момант з’явіцца. Калі я сказала, што больш не хачу 5/2 ездзіць у іх выдатны офіс, са мной спынілі «супрацоўніцтва».

Пачала шукаць працу пры канцы лістапада 2024 года. Адправіла ўсяго 6 водгукаў, таму што вакансій не было, адгукнулася літаральна на ўсё, куды падыходзіла па досведзе.

Знайшла працу ў снежні 2024 года за 3 тыдні. У рэзюмэ пісала сумленна, што менш за год досведу. Глядзела вакансіі на айцішных сайтах тыпу Justjoinit і г. д, плюс у тэлеграм-чатах. Знайшла якраз у адным з чацікаў, напісала рэкруцёру ў прыват.

Ад студзеня працую manual QA ў прадуктовай кампаніі з беларускімі каранямі: 100% рэмоўт, розныя бонусы, новая тэхніка для працы, неўзабаве будзе карпаратыў на марах. Так добра, што аж падазрона.

Усе гэтыя 15 месяцаў я не верыла, што змагу. Але быў нейкі план, і я яго прытрымлівалася. Дзякуй мужу, гэта ён у мяне верыў і падтрымліваў. 

«Вакансій было не мора, дый джуноў не любяць»

— Цяпер мне 32 гады, на момант пераезду было 28. У Беларусі я беспаспяхова два гады шукала працу джуном 3D Artist. 

 Вакансій было не мора, на водгукі ніхто не рэагуе, дый джуноў не любяць.

Мне здаецца, што джуноў бяруць толькі тыя, хто можа сабе дазволіць выдаткавацца на «вырошчванне» актыву ўнутры сваёй кампаніі, не баючыся, што той сыдзе праз год-два. А такіх у РБ зусім няшмат. Ну і класічная рэкурсія «патрэбны досвед працы», а дзе ж яго ўзяць?

У рэшце рэшт я трапіла ў кампанію па рэфералцы, хоць да яе пісала летам 2020 года ў сваю ж (цяперашнюю) кампанію, і мяне проста ігнаравалі. Былі кейсы, што клікалі на працу ў Піцер, Маскву, а ў Мінску глуха. Але гэта было 5 гадоў таму, як там цяпер, я наогул баюся ўявіць.

Пасля ўніверсітэта адпрацавала пару гадоў у архітэктуры, але неўзабаве зразумела, што ў РБ займацца архітэктурай не хачу. Пасля адпрацоўкі сама вучыла 3D-мадэляванне і розныя праграмы.

Пісала паўсюль, куды рукі дацягваліся, — ігнор. А ў выніку знайшла працу, будучы ў СІЗА, па рэкамендацыі ад дзяўчынкі 2D-мастачкі.

Пасля выхаду з СІЗА зрабіла візу з мужам, купіла квіткі на самалёт да Варшавы (так, гэта было ў тыя часы магчыма), прайшла тэставае, сумоўі, і за два дні да адлёту падпісала кантракт. Мне ўручылі працоўную тэхніку, і я пачала працаваць у геймдэве ўжо ў Варшаве — першы дзень быў 15 красавіка 2021 года.

Працую ў беларускай кампаніі з офісамі ў Еўропе (але ў Польшчы офіса няма, і я працую аддалена). Задаволеная, усё добра, на нябеднае жыццё і падарожжы грошай хапае. Пакуль мяняць працу не планую, бо хачу атрымаць ужо карту рэзідэнта і троху ўпэўненей пачувацца ў прававым плане.

«Усё навучанне прыйшлося б пачынаць спачатку»

— Я ў 29 гадоў «увайшла ў айці», пераехаўшы з Беларусі ў Польшчу. У 2024 годзе падалася на стажыроўку ў Andersen як проджакт-менеджарка. Да гэтага 2,5 года правучылася ў Беларусі ў медыцынскім на другой вышцы.

У Польшчы ў медыцыну не атрымалася пайсці, хоць і паступіла на праграму Каліноўскага. Перадумала працягваць навучанне праз вельмі складаны працэс з паступленнем.

Па-першае, для паступлення патрабавалі ЦТ не больш як двухгадовай даўнасці. Па-другое, усё навучанне прыйшлося б пачынаць спачатку.

У нас розныя праграмы ў медыцынскім у Беларусі і Польшчы, і ніводнага прадмету мне б не залічылі, нават фізкультуры. Нуй не хацелася яшчэ дадатковых 6 гадоў быць без грошай.

Аб’яву пра стажыроўку знайшла на Women in Tech (адукацыйны курс для беларусак, якія хацелі б паспрабаваць сябе ў ІТ), пачула ад іншых дзяўчат пра тэлеграм-каналы Andersen і EPAM. Там і даведалася пра PM-стажыроўку.

Трапіць туды было даволі лёгка. У мяне англійская С1, першая вышэйшая ў маркетынгу, плюс я шмат гадоў працавала ў барах і рэстаранах. Мне не складана мець зносіны з людзьмі, і я не баюся новага.

Працую цяпер там жа. Задаволеная, хоць і вельмі цяжка часам. Усё даводзіцца вывучаць самастойна, эксперыментаваць і рызыкаваць. Тэрміны заўсёды гараць, і нікому няма справы, што ты пакуль нічога не знаеш. Усяму даводзіцца вучыцца на ляту. Але я і не скарджуся, наадварот, радуюся, што ў наш час атрымалася трапіць у ІТ даволі хутка.

«Выгаранне штодзённая стомленасць дрэнны сон». Айцішнікі расказалі пра працу адначасова на 2+ праектах
«Выгаранне, штодзённая стомленасць, дрэнны сон». Айцішнікі расказалі пра працу адначасова на 2+ праектах
Па тэме
«Выгаранне, штодзённая стомленасць, дрэнны сон». Айцішнікі расказалі пра працу адначасова на 2+ праектах
«Даёшь четырёхдневку». Нужно ли сокращать рабочую неделю в Польше
«Даёшь четырёхдневку». Нужно ли сокращать рабочую неделю в Польше
По теме
«Даёшь четырёхдневку». Нужно ли сокращать рабочую неделю в Польше
«Ніхто нават не адгукаецца на рэзюмэ». Як шукаюць працу ў ІТ у Польшчы
«Ніхто нават не адгукаецца на рэзюмэ». Як шукаюць працу ў ІТ у Польшчы
Па тэме
«Ніхто нават не адгукаецца на рэзюмэ». Як шукаюць працу ў ІТ у Польшчы
Заробкі не растуць «плюшкі» ўрэзваюць вялікі попыт на сеньёраў. Што адбываецца ў польскім ІТ
Заробкі не растуць, «плюшкі» ўрэзваюць, вялікі попыт на сеньёраў. Што адбываецца ў польскім ІТ
Па тэме
Заробкі не растуць, «плюшкі» ўрэзваюць, вялікі попыт на сеньёраў. Што адбываецца ў польскім ІТ
Каму колькі плацяць у польскім ІТ і якія мовы праграмавання вучыць. Шмат картак
Каму колькі плацяць у польскім ІТ і якія мовы праграмавання вучыць. Шмат картак
Па тэме
Каму колькі плацяць у польскім ІТ і якія мовы праграмавання вучыць. Шмат картак

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

-1

"Мне 23 года, до отъезда из Беларуси был всего год опыта. Так что я начинал в Польше с позиции джуна. " - так вроде уже не подходит под название, входил-то в РБ

"наткнулась на всем известную компанию на букву А." - Amazon? Andersen? A-еще-какой-то-набор-букв?

0

Но рад за белорусов, что получилось

fabulius 91
fabulius 91 CEO в Предприниматель в Польше
0

наткнулась на всем известную компанию на букву А.

Ale Jaja S.A.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 18 лютага 2025, 16:47

4

Войти в айти через СИЗО.
Угадай страну по карьерному пути.

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
-4

и закончить карьеру на воровстве в офисе

0

"А ты не воруй!"

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

Правила тут, их всего 5