Slack: 3 з 5 супрацоўнікаў ствараюць бачнасць актыўнасці
У лютым–сакавіку гэтага года Slack праводзіў даследаванне, у якім удзельнічала 18 149 працадаўцаў і працаўнікоў з 9 краін. 63% апытаных карпаратыўным месенджарам працаўнікоў прызналіся, што спрабуюць падтрымліваць статус «у сеціве» ў праграме, нават калі не займаюцца справамі.
Таксама працаўнікі лічаць, што больш як без 40% мітынгаў можна абысціся без шкоды для выніку. У сярэднім рэспандэнты праводзяць каля траціны часу, выконваючы «паказную» працу, якая ніяк не набліжае іх каманду і кампанію да мэт.
Але працадаўцам бачыць супрацоўнікаў за працай — нават калі гэта фікцыя — падабаецца. 27% працадаўцаў назвалі галоўнай метрыкай прадукцыйнасці «бачнасць і актыўнасць» супрацоўнікаў: яна абышла нават такія параметры, як выдаткі і дасягненне KPI і пастаўленых мэт.
Пры гэтым аўтары дакладу не знайшлі прамой сувязі паміж пачуццём неабходнасці выглядаць занятымі ў супрацоўнікаў і рэальным павышэннем прадукцыйнасці, якое можна было б вымераць.
Поўная версія даклада State of Work даступная па спасылцы.
Читать на dev.by