Slack дадаў ШІ-расшыфроўку званкоў і зводкі чатаў

Месэнджар працягвае ўкараняць штучны інтэлект ва ўсе ключавыя функцыі платформы: новыя функцыі спрашчаюць пошук інфармацыі, апрацоўку працоўных чатаў і правядзенне анлайн-сустрэч.

Пакінуць каментарый

Новы інструмент Enterprise Search дазваляе шукаць файлы, паведамленні і дадзеныя адразу ў некалькіх каналах, а таксама ў знешніх праграмах — Google Drive, Salesforce, Teams, Microsoft SharePoint, Jira, Asana і іншых. Функцыя даступная на тарыфах Business і Enterprise.

Калі карыстальнік прапусціў абмеркаванне, Slack з дапамогай ШІ аўтаматычна падрыхтуе для яго кароткія вынікі па каналах ці галінах, каб хутка аднавіць кантэкст. Таксама карыстальнікі змогуць імгненна перакладаць паведамленні, атрыманыя на іншых мовах.

У бліжэйшы час з’явіцца функцыя Activity: магчымасць хутка атрымаць зводку пра калег — іх ролі і апошнія задачы, а таксама тлумачэнне любога паведамлення ў кантэксце перапіскі (напрыклад, пры навядзенні мышкі).

Сэрвіс галасавых і відэазванкоў Huddles цяпер аўтаматычна стварае тэкставыя расшыфроўкі размоў і генеруе кароткія зводкі, вылучаючы ключавыя задачы і дамоўленасці.

Асістэнт для Canvas дапаможа хутка аформіць, перапісаць ці структураваць тэкст, стварыць нататкі, чарнавікі праектаў, а таксама падрыхтаваць матэрыялы на аснове мінулых званкоў.

Slack таксама атрымаў абноўлены інтэрфейс з адзінай прасторай для ўсіх файлаў, спісаў і Canvas-нататак. Усе новыя функцыі даступныя ці хутка з’явяцца на тарыфах Business+ і Enterprise+.

ШІ Google цяпер патэлефануе за вас і ўсё раскажа ў зводцы
Па тэме
ШІ Google цяпер патэлефануе за вас і ўсё раскажа ў зводцы
Новы ШІ-агент Reflection не толькі піша код, але і разумее яго
Па тэме
Новы ШІ-агент Reflection не толькі піша код, але і разумее яго
xAI запусціла самую дарагую ШІ-падпіску — за $300 у месяц
Па тэме
xAI запусціла самую дарагую ШІ-падпіску — за $300 у месяц

Читать на dev.by