Слава Мазай шукае новы праект. «Каб сэрцайка грукала»
ІТ-галіна пераважная.
Сузаснавальнік і экс-CEO агратэхнічнага стартапа OneSoil Слава Мазай размясціў у фэйсбуку пост, у якім абвясціў, што пасля перапынку на адпачынак шукае новы праект.
Спыталі ў Славы, якога роду працу/праект ён шукае.
— Здаецца, ты казаў, што адышоў ад ІТ.
— Ну дык гэта даўно было. Год прайшоў, я адпачыў. Я не працу шукаю, я шукаю праект/ідэю/партнёрства, каб сэрцайка грукаць хутчэй пачало. Айці або не айці — мне без розніцы. Але айці на першым месцы, вядома ж.
Слава Мазай
Кафаўндар і першы CEO OneSoil (заснаваны ў 2017 годзе) — агратэхстартапа, які стварае праграмы і анлайн-платформу для маніторынгу стану пасяўных плошчаў. Восенню 2021 года Мазай перайшоў на пазіцыю дырэктара па інавацыях. 1 кастрычніка каманду ўзначаліў новы СЕО са Швейцарыі Мортэн Шміт, неўзабаве OneSoil выйшаў з ПВТ і фактычна спыніў працу ў Беларусі. Цяпер стартап працуе са Швейцарыі і Польшчы.
Мазай у жніўні 2022 года сышоў з OneSoil у сабатыкал. Знаходзячыся ў творчым адпачынку, разам з калегам Лёшам Угальнікавым выпусціў фотаальбом пра Беларусь — «Кут».
Читать на dev.by