Смерць экс-супрацоўніка OpenAI прызналі самагубствам. Ён абвінавачваў кампанію ў парушэнні аўтарскіх правоў
Судова-медыцынская экспертыза Сан-Францыска прызнала смерць былога супрацоўніка OpenAI Сухіра Баладжы самагубствам. Супраць такой версіі выступае сям’я нябожчыка, яго сваякі ўпэўненыя ў гвалтоўнай смерці.
Судова-медыцынская экспертыза Сан-Францыска прызнала смерць былога супрацоўніка OpenAI Сухіра Баладжы самагубствам. Супраць такой версіі выступае сям’я нябожчыка, яго сваякі ўпэўненыя ў гвалтоўнай смерці.
Паліцыя Сан-Францыска заявіла, што ў часе расследавання не было выяўлена ніякіх прыкмет гвалтоўнай смерці. У кастрычніку 2024 года Баладжы абвінаваціў OpenAI у незаконным выкарыстанні матэрыялаў, абароненых аўтарскім правам, для навучання сваіх мадэляў АІ. Ён публічна падзяліўся сваімі асцярогамі і падаў інфармацыю Тhe New York Times, якія назвалі яго ключавой фігурай з «унікальнымі і важнымі дакументамі» ў пазове газеты супраць стартапа.
Ягонаму выкрыццю папярэднічала ўсё большая колькасць выдаўцоў і мастакоў, якія падалі ў суд на OpenAI за меркаванае парушэнне аўтарскіх правоў. Баладжы сцвярджаў, што такая практыка можа мець згубныя наступствы для ўсёй інтэрнэт-экасістэмы і адзіным выхадам з гэтай сітуацыі з’яўляецца рэгуляванне.
Усяго за некалькі дзён да смерці Баладжы, паводле слоў яго бацькоў, быў у прыўзнятым настроі, святкаваў свой 26-ы дзень нараджэння і планаваў некамерцыйную арганізацыю ў галіне машыннага навучання. Яго раптоўная смерць прыцягнула ўвагу такіх фігур, як Ілан Маск і Такер Карлсан, а кангрэсмен Ро Хана заклікаў да «поўнага і празрыстага расследавання».
OpenAI выказала спачуванні ў сувязі з яго смерцю. Прадстаўнік OpenAI Джэйсан Дэтрам заявіў, што кампанія была ашаломленая, даведаўшыся пра гэтую неверагодна сумную навіну, і выказаў спачуванні блізкім Сухіра. Аднак сям’я сумняваецца ў версіі самагубства, што выклікала шырокія спекуляцыі ў інтэрнэце.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.