СМІ: Apple працуе над новай версіяй iPhone SE
Аналітык TF Securities Мінг-Чы Куа паведаміў, што Apple аднавіла падрыхтоўку да выпуску смартфона iPhone SE чацвёртага пакалення.
Паводле слоў інсайдара, новая версія смартфона будзе падобная да iPhone 14, які абсталяваны 6,1-цалёвым OLED-дысплеем з танчэйшымі рамкамі. Цяперашняя версія iPhone SE абсталяваная 4,7-цалёвым дысплеем з таўсцейшымі рамкамі. Паводле даных MacRumors, дысплеі новага iPhone SE будзе пастаўляць кітайская кампанія BOE.
Куа сцвярджае, што iPhone SE новага пакалення атрымае спецыяльна распрацаваны Apple мадэм 5G з магчымасцю падключэння толькі да дыяпазонаў 5G, ніжэйшых за 6 ГГц. Аналітык не назваў тэрмінаў выпуску новай версіі смартфона, з усяго відаць, ягоны рэліз адбудзецца ў сакавіку 2024 года або пазней.
«Найсакрэтнейшы праект» Apple значна прасунуўся — усе чакаюць неінвазійнага глюкометра
«Найсакрэтнейшы праект» Apple значна прасунуўся — усе чакаюць неінвазійнага глюкометра
Хакеры ўзламалі азіяцкія дата-цэнтры Apple, Amazon і яшчэ 2 тысяч кампаній
Хакеры ўзламалі азіяцкія дата-цэнтры Apple, Amazon і яшчэ 2 тысяч кампаній
Apple TV паказала трэйлер фільма «Тэтрыс» пра гісторыю стварэння гульні
Apple TV паказала трэйлер фільма «Тэтрыс» пра гісторыю стварэння гульні
Читать на dev.by