СМІ: iPhone 15 выйдзе з USB-C і тытанавым корпусам
Паводле справаздачы LeaksApplePro, кампанія заменіць самую дарагую мадэль iPhone 15 Pro Max на iPhone 15 Ultra.
Навінка атрымае корпус з тытану прэміум-класа замест нержавейнай сталі. Новы корпус робіць гаджэт больш устойлівым да драпін. Таксама ён будзе лягчэйшым за сучасныя смартфоны Apple. Так як матэрыял даражэйшы за сталь, гэта прывядзе да павелічэння цаны прылады.
Акрамя таго, у справаздачы пазначана, што смартфон можа быць абсталяваны 3-нм чыпам і портам USB-C замест раздыму Lightning. Прылада атрымае палепшаную франтальную камеру і аб’ёмнейшы акумулятар, што павялічыць час аўтаномнай працы гаджэта. Серыю iPhone 15 прадставяць на традыцыйнай восеньскай прэзентацыі Apple у верасні 2023 года.
СМІ: Apple скароціць выпуск iPhone 14 Plus — дрэнна купляюць
СМІ: Apple скароціць выпуск iPhone 14 Plus — дрэнна купляюць
Карыстальнікі iPhone 14 Pro скардзяцца, што зарадка MagSafe Duo не падыходзіць
Карыстальнікі iPhone 14 Pro скардзяцца, што зарадка MagSafe Duo не падыходзіць
Нераспечатанный первый iPhone продали на аукционе по рекордной цене
Нераспечатанный первый iPhone продали на аукционе по рекордной цене
Читать на dev.by