СМІ: iPhone 16 выйдзе з FaceID пад дысплеем. Але здарыцца гэта не раней за 2024 год
Паводле даных партала The Elec, у 2023 годзе Apple выпусціць iPhone 15, але не варта чакаць буйных тэхнічных абнаўленняў.

Выданне сцвярджае, што новая лінейка будзе абсталяваная стандартнай Face ID, размешчанай у верхняй частцы экрана. Таксама ў 2024 годзе ў продаж паступіць iPhone 16. Версіі Pro стануць першымі мадэлямі з сэнсарамі Face ID, якія будуць схаваныя пад дысплеем.
Функцыя стане «нябачнай» і будзе актывавацца толькі патрэбнага часу. За кошт гэтага павялічыцца агульная плошча экрана, але выраз у верхняй частцы пакінуць для франтальнай камеры.
Крыніцы партала сцвярджаюць, што кампанія плануе схаваць пад дысплей і франтальную камеру, каб цалкам пазбавіцца ад выраза, але тэхналогіі пакуль не зусім гатовыя да гэтага рашэння, хутчэй за ўсё, гэта здарыцца не раней за 2026 год. Новы выраз з функцыяй Dynamic Islands атрымаюць усе мадэлі iPhone 15, цяпер яна прысутнічае ў iPhone 14 Pro.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
спасибо кэп)))))
16й плафон и не ждали вроде раньше 2024го года?)