СМІ: Microsoft збіраецца закрыць Skype ужо ў маі
Кампанія, верагодна, закрые сэрвіс відэазванкоў ужо ў маі гэтага года. Замест яго Microsoft актыўна прасоўвае сваю платформу Teams.
Адзін з чытачоў партала XDA Developers напісаў, што ў новай бэта-версіі Skype для Wіndows з’явіўся радок з інфармацыяй пра закрыццё сэрвісу. «Пачынаючы ад мая, Skype больш не будзе даступны. Працягвайце тэлефанаваць і камунікаваць у Teams», — гаворыцца ў фрагменце кода новай версіі праграмы.
Таксама карыстальнікі знайшлі заўвагу, што некаторая колькасць «вашых сяброў ужо перайшла ў Teams бясплатна». Microsoft не пракаментавала навіны.
Skype быў запушчаны ў 2003 годзе і набыты Microsoft у 2011 годзе за $8,5 мільярда. У 2017 годзе Microsoft запусціла Teams, платформу для сумеснай працы, пабудаваную на аснове Skype, каб канкурыраваць з такімі сэрвісамі, як Slack.
Кампанія актыўна прасоўвала Teams і ў 2019 годзе абвясціла пра спыненне падтрымкі Skype для бізнэсу з пераходам на Teams у 2021 годзе. Інтэграцыя Skype у Windows 10 выявілася нядоўгай. У Windows 11 кампанія інтэгравала Teams.
Читать на dev.by