СМІ: Nintendo выпусціць замену Switch ужо сёлета
Кампанія плануе выпусціць гульнявую кансоль новага пакалення ў другой палове 2023 года.
Паводле даных інсайдараў, партнёры Nintendo ўжо атрымалі камплекты для распрацоўкі. Кансоль можна будзе выкарыстоўваць у партатыўным рэжыме, як і Nintendo Switch. Таксама для зніжэння выдаткаў кансоль будзе абсталяваная ВК-экранам замест дарагога OLED-дысплея. Гэта звязана з павелічэннем убудаванага накапляльніка і імкненнем кампаніі зэканоміць. Цяпер Switch мае 32 Гбайт убудаванай памяці, аднак многія сучасныя гульні для PlayStation і Xbox важаць нашмат больш.
Новая кансоль мае падтрымліваць гульні для актуальнай версіі, уключаючы картрыджы, але пытанне поўнай сумяшчальнасці застаецца незразумелым. Кампанія плануе перавесці сваю 100-мільённую аўдыторыю карыстальнікаў Switch на наступную сістэму, і падтрымка старых гульняў можа негатыўна паўплываць на продажы гульняў наступнага пакалення. Nintendo спатрэбіцца сур’ёзна абнавіць сваю бібліятэку і выпусціць новыя гульнявыя тайтлы пад рэліз кансолі, што будзе няпроста.
Читать на dev.by