Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

СМІ: VK патрабуе ад тых, хто з'ехаў, тэрмінова вярнуцца, інакш звольняць

Кіраўніцтва кампаніі збіраецца звольніць супрацоўнікаў, якія з’ехалі з Расіі, калі тыя адмовяцца вяртацца.

Пакінуць каментарый
СМІ: VK патрабуе ад тых, хто з'ехаў, тэрмінова вярнуцца, інакш звольняць

Кіраўніцтва кампаніі збіраецца звольніць супрацоўнікаў, якія з’ехалі з Расіі, калі тыя адмовяцца вяртацца.

Паводле даных тэлеграм-канала «Можам растлумачыць», ахвотным застацца за мяжой супрацоўнікам параілі загадзя шукаць новую працу, сцвярджае крыніца. Афіцыйна абвясціць пра такое рашэнне кампанія плануе да канца першага квартала 2023 года. У прэс-службе VK адзначылі, што супрацоўнікі працуюць у гібрыдным фармаце і могуць частку працы выконваць з дому.

Крыніца РБК заявіла, што кампанія не збіраецца звальняць супрацоўнікаў, што з’ехалі, праз дэфіцыт на рынку IT-спецыялістаў. Як і ў іншых кампаніях, банках і дзяржустановах, частка супрацоўнікаў з доступам да крытычных даных можа працаваць толькі з офіса. «Працаваць з-за мяжы такія супрацоўнікі не могуць, таму ім прапаноўваюць альбо вярнуцца, альбо займацца праектамі, якія не маюць на мэце наяўнасці доступаў да важных звестак», — дадаў суразмоўца РБК.

Падставай для звальнення працаўнікоў можа стаць законапраект, які забараняе тым, хто з’ехаў за мяжу, аддаленую працу па некаторых спецыяльнасцях. Пад дзеянне ініцыятывы могуць трапіць працаўнікі сферы інфармацыйнай бяспекі. Мінлічбы РФ выступала супраць таго, каб забарона распаўсюджвалася на айцішнікаў. Крыніца «МР» звязвае рашэнне кампаніі з падрыхтоўкай да новай хвалі мабілізацыі.

«Укантакце» дадала дыпфэйк-сэрвіс у «VK Кліпы» і «VK Відэа»
«Укантакце» дадала дыпфэйк-сэрвіс у «VK Кліпы» і «VK Відэа»
Па тэме
«Укантакце» дадала дыпфэйк-сэрвіс у «VK Кліпы» і «VK Відэа»
VK плануе распрацаваць свой гульнявы рухавік да 2025 года
VK плануе распрацаваць свой гульнявы рухавік да 2025 года
Па тэме
VK плануе распрацаваць свой гульнявы рухавік да 2025 года
«Яндэкс» VK «Сбер» раскрытыкавалі ідэю Мінлічбы РФ стварыць спецфонд для пацярпелых ад уцечак даных
«Яндэкс», VK, «Сбер» раскрытыкавалі ідэю Мінлічбы РФ стварыць спецфонд для пацярпелых ад уцечак даных
Па тэме
«Яндэкс», VK, «Сбер» раскрытыкавалі ідэю Мінлічбы РФ стварыць спецфонд для пацярпелых ад уцечак даных

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.