Збіраем 5К на вялікі рэсёрч: што адбываецца з айцішнікамі-беларусамі

dev.by вывучае беларускую ІТ-індустрыю з дапамогай анкетавання кам’юніці ад 2009 года. 

Гэта сапраўды вялікія рэсёрчы. Мы вывучаем партрэт ІТ-спецыяліста і ІТ-спецыялісткі, тэхналагічны стэк, бытавыя ўмовы, заробкі і эмоцыі, асабістыя стратэгіі інвеставання і багата іншага. І тлумачым, як змяняецца індустрыя і людзі, з якіх яна складаецца.

16 каментарыяў

2022 год — пераломны год для беларускага ІТ. Кожны другі запаўняе нашую свежую анкету з-за мяжы — такое з намі ўпершыню. Тым важней разумець і фіксаваць, што адбываецца з галіной і ІТ-кам’юніці worldwide. Дзе яно, што для яго важна, як на яго ўплывае проста цяпер ідэальны шторм — унутраны, рэгіянальны і глабальны крызісы. 

Нас — рэдакцыю — таксама штарміць. І для таго каб зрабіць паўнавартасны рэсёрч 2022-га, нам патрэбная ваша дапамога. 

Мы хочам сабраць 5К. Што мы зробім на гэтыя грошы?

  • Зможам прасоўваць анкету, якую запусцілі ў лютым. У нас ужо 1700+ анкет. Для аналізу нам трэба да 5000 анкет. 
  • Далей — найдаражэйшая частка. Аналіз адказаў, інтэрактыўная Інфаграфіка і тлумачэнні. Першую частку рэсёрчу мы плануем апублікаваць у красавіку 2023, усе вынікі выкладзем да чэрвеня. Гэта будуць 4 вялікія матэрыялы + серыя невялікіх з цікавымі назіраннямі пра Беларусь ды іншыя лакацыі.

Заданаціць

Якія даныя мы збіраем?

  1. Хто такі ІТ-беларус і хто такая ІТ-беларуска ў 2022-м — партрэт.
  2. Тэхналагічны стэк.
  3. Заробкі брута і нета, задаволенасць грашыма і праектамі.
  4. Бытавыя ўмовы, інтарэсы, ашчаджанні і інвестыцыі.

На якія яшчэ пытанні мы зможам знайсці адказ разам з вамі?

  • Чаму айцішнікі з’язджалі і заставаліся ў 2022 годзе (і што менавіта сёння маюць на ўвазе тыя, хто кажа: «Я паеду, калі сітуацыя пагоршыцца»)?
  • Як уплывае рэгіянальны і глабальны крызіс на фрылансераў і найманых супрацоўнікаў?
  • Чаму ІП — больш, ніж фрылансераў?
  • Колькі спецыялістаў сядзелі на бэнчы ў 2022?
  • Як за мяжой пачуваюцца партнёры айцішнікаў і айцішніц? 
  • Чаму ў 2022 было цяжка знайсці працу?
  • Што экспаты лічаць галоўнымі цяжкасцямі рэлакейту? 
  • Хто і калі плануе вяртанне?
  • На што спадзяюцца айцішнікі ў Беларусі?
  • І многія іншыя.

Што мы яшчэ будзем рабіць? 

Мы знойдзем тэндэнцыі, анамаліі і цікавыя факты, якімі з намі падзеліцца кам’юніці з розных лакацый, і раскажам пра іх у дадатковых матэрыялах для спецыялістаў у краіне і па-за яе межамі. 

Бонус для данацераў

  • Заданацьце ад 50$ — і мы дашлем вам ліст з галоўнымі высновамі да таго, як яны з’явяцца на сайце.  
  • Заданацьце ад 100$ — і (пры жаданні) можаце задаць нам сваё пытанне, якую абагульненую інфармацыю вам было б цікава атрымаць на базе анкеты, мы вернемся з адказам пасля аналізу даных.

Мы вельмі радыя разавым данатам, але калі хочаце зрабіць рэдакцыю сапраўды шчаслівай — падпісвайцеся, гэта дапаможа нам і далей ганяць ва ўсю моц.


Мы верым, што фіксацыя гэтых працэсаў патрэбная і важная. Гэта і бесперапыннасць вывучэння галіны 2009 — 2023+, і частка нацыянальнай гісторыі, і спосаб самапазнання для ІТ-кам’юніці беларусаў, якое размеркавалася па свеце, але не парасчынялася ў ім. 

Дзякуй, што застаяцеся з намі і адно з адным. Давайце разам вызначым ролю 2022-га ў нашай кар’еры і жыцці.

Заданаціць

Женщин резко больше. Айтишнику стукнуло 30. ИТ в Беларуси-2020, часть 1
По теме
Женщин резко больше. Айтишнику стукнуло 30. ИТ в Беларуси-2020, часть 1
JavaScript тормозит. React растёт. «Ковидные» проекты не взлетели. ИТ в Беларуси-2020, часть 2
По теме
JavaScript тормозит. React растёт. «Ковидные» проекты не взлетели. ИТ в Беларуси-2020, часть 2
Эйчары загрустили. Остальные пока на позитиве. ИТ в Беларуси-2020, часть 3
По теме
Эйчары загрустили. Остальные пока на позитиве. ИТ в Беларуси-2020, часть 3
Зарплаты стабильны, а их пересмотр — нет. ИТ в Беларуси-2020, часть 4
По теме
Зарплаты стабильны, а их пересмотр — нет. ИТ в Беларуси-2020, часть 4

Читать на dev.by