Softline з офісамі ў Беларусі змяніла назву
Назва сабраная з некалькіх складнікаў: nov (ад лацінскага novus) пазначае «новае, інавацыйнае», en — ад слова enterpreneurial, «прадпрымальніцкі», t — гэта «тэхналогіі», а iq — intelligence and quality, «інтэлект і якасць».
Юрыдычная асоба міжнароднага Softline застаецца ранейшай — Softline Holdings. Таксама кампанія (Noventiq) змагла захаваць лістынг на Лонданскай фондавай біржы.
Падзяліць бізнэс на дзве часткі ў Softline вырашылі гэтым летам у сувязі з санкцыямі супраць Расіі і сыходам сусветных тэхнагігантаў праз вайну ва Украіне. У выніку міжнародны і расійскі ІТ-рынкі для мясцовых кампаній сталі моцна адрознівацца.
Noventiq працуе ў 60 краінах свету, яна налічвае 3,9 тысячы супрацоўнікаў і 75 тысяч кліентаў. Кампанія займаецца воблачнымі тэхналогіямі, лічбавай трансфармацыяй, рашэннямі для «працоўных месцаў будучыні», інфармацыйнай бяспекай, кансалтынгам у сферы праграмнага забеспячэння і софтвернай распрацоўкай.
Галаўны офіс Noventiq знаходзіцца ў Лондане. Гендырэктарам кампаніі стаў Сяргей Чарнаволенка, які раней займаў пасады аперацыйнага і генеральнага дырэктара Softline. У Беларусі ў Noventiq ёсць офісы ва ўсіх абласных цэнтрах і Мінску.
Читать на dev.by