Рэлакаланты ў Літве заплацяць двойчы? Разбіраемся, як жыць без пагаднення аб падатках
Пагадненне аб пазбяганні падвойнага падаткаабкладання з Літвой перастане дзейнічаць з 1 студзеня 2026 года. Як гэта паўплывае на звычайных беларусаў?
Пагадненне аб пазбяганні падвойнага падаткаабкладання з Літвой перастане дзейнічаць з 1 студзеня 2026 года. Як гэта паўплывае на звычайных беларусаў?
Пагадненне аб пазбяганні падвойнага падаткаабкладання з Літвой перастане дзейнічаць з 1 студзеня 2026 года. Як гэта паўплывае на звычайных беларусаў?
У пачатку 2025 года Літва дэнансавала пагадненне з Беларуссю аб пазбяганні падвойнага падаткаабкладання (ППП), падпісанае яшчэ ў 1995 годзе. Гэта не азначае імгненнага разрыву, дакумент дзейнічае да канца 2025 года. А што потым?
Як адаб’ецца гэты разрыў на беларусах, што жывуць у Літве і атрымліваюць даход у Беларусі, напрыклад, ад здачы кватэры? А калі чалавек застаецца рэзідэнтам Беларусі, але пры гэтым зарабіў грошы ў Літве? Разбіраемся разам з экспертам у галіне юрыдычнага і падатковага кансультавання Святланай Бабінцавай.
Гэты матэрыял мае гіпатэтычны і агульны характар, яго нельга ўспрымаць як рэкамендацыю і/ці спасылацца на яго пры звароце ў падатковыя органы. Па-першае, не ўсё зразумела з заканадаўствам. Па-другое, кожная падатковая сітуацыя патрабуе індывідуальнага разгляду.
Не. Адмена ППП не азначае аўтаматычнае падвойнае падаткаабкладанне. Яно магчымае, але не абавязковае: напрыклад, падатковая можа пагадзіцца залічыць падатак, сплачаны ў іншай краіне
Нават калі ППП паміж краінамі няма, гэта не значыць, што яны не імкнуцца пазбягаць падвойнага падаткаабкладання грамадзян. Але з ППП працэдура значна прасцейшая. Падаткаплацельшчык прадстаўляе дакументы (напрыклад, даведку аб падатках, утрыманых у краіне крыніцы даходу), і яму без лішняй бюракратыі залічваюць гэты падатак.
Калі ППП няма, кожная краіна кіруецца нацыянальным заканадаўствам. У Падатковым кодэксе Беларусі ёсць артыкул аб заліку замежных падаткаў (арт. 224. Спецыяльныя палажэнні. Пазбяганне падвойнага падаткаабкладання). Падобныя нормы ёсць і ў літоўскім падатковым заканадаўстве (арт. 37 Закона аб падаходным падатку).
У гэтым выпадку залік падатку, сплачанага за мяжой, таксама магчымы, але не гарантаваны: працэдура складанейшая і патрабуе індывідуальнага разгляду.
Краіна рэзідэнцтва можа вылучаць больш жорсткія патрабаванні да дакументаў (напрыклад, Літва можа патрабаваць перакладаць іх на літоўскую мову) або ўвогуле адмовіць у заліку. Калі стаўка падатку ў краіне крыніцы даходу вышэйшая, чым у краіне рэзідэнцтва, розніцу не вернуць.
Напрыклад, рэзідэнт Беларусі заплаціў у Літве падатак па стаўцы 20%. У Беларусі стаўка — 13%. Беларусь залічыць толькі 13% ад даходу, а астатнія 7% стануць вашай стратай.
Калі стаўка падатку, сплачанага за мяжой, ніжэйшая, чым у краіне рэзідэнцтва, розніцу прыйдзецца даплачваць.
Незалежна ад таго, абкладуць падаткам двойчы ці не, клопатаў з дэкларацыямі і даведкамі стане больш.
Вядома. Калі і рэзідэнцтва, і даходы чалавека ў адной краіне (няважна, у Беларусі ці ў Літве), для яго нічога не зменіцца. Напрыклад, калі беларус не з’яўляецца падатковым рэзідэнтам РБ (жыў у Беларусі менш за 183 дні ў годзе), яму не трэба дэклараваць літоўскія даходы ў Беларусі. Абавязацельствы перад беларускай падатковай узнікаюць толькі ў выпадку, калі чалавек па выніках года прызнаецца рэзідэнтам Беларусі. І, вядома, калі ён атрымаў нейкі даход у Беларусі.
Гэта ўсе выпадкі, калі вы атрымліваеце даход, які абкладаецца падаходным падаткам, у краіне, якая не з’яўляецца вашай краінай рэзідэнцтва. Напрыклад, беларус жыве ў Літве, з’яўляецца яе рэзідэнтам, але ў Беларусі здае кватэру. Або ў яго дэпазіт у Беларусі, або нейкая падпрацоўка, або выйгрыш у латарэю, або ён атрымаў дывідэнды ці грашовы падарунак не ад блізкіх сваякоў.
Беларус можа паехаць працаваць у Літву, але па выніках падатковага года застацца рэзідэнтам Беларусі. У такім выпадку пад пагрозай падвойнага падаткаабкладання апынецца яго літоўская зарплата.
Калі падатковы рэзідэнт Літвы здае кватэру ў Беларусі, ён павінен дэклараваць гэты даход у Літве (няважна, дзейнічае ППП ці ўжо не).
Па ППП даход ад арэнды нерухомасці можа абкладацца падаткам у краіне, дзе знаходзіцца гэта нерухомасць (то бок у Беларусі), і ён аўтаматычна залічваецца ў іншай краіне (у Літве).
Калі ППП не працуе, параўноўваем падаткі ў Беларусі і Літве і звяртаемся ў Літву з просьбай залічыць ужо сплачанае. Калі не залічвае — даход абкладаецца двойчы. Бяда.
Так. Але гэта не праблема. У Літве давядзецца даплаціць розніцу: 15% (літоўская стаўка) ад атрыманага даходу мінус сплачаны падатак у Беларусі.
За продаж кватэры ў Беларусі ў 2025 годзе, хутчэй за ўсё, прыйдзецца заплаціць падатак у Літве (калі ў Беларусі дзейнічае льгота і падатак не сплачваецца).
Калі ў Беларусі заплачаны падатак (13%), можна паспрабаваць яго залічыць. У выпадку поспеху ў Літве прыйдзецца даплаціць толькі 2% (розніцу з літоўскай стаўкай).
Але не факт, што сплачаны падатак у Беларусі Літва залічыць.
Банкі ў РБ самастойна ўтрымліваюць падатак з налічаных працэнтаў і пералічваюць яго ў бюджэт, таму ў Беларусі нічога рабіць не трэба. У Літве літоўскаму рэзідэнту давядзецца задэклараваць гэтыя грошы. Калі атрымаецца зрабіць залік, застанецца даплаціць 2% (розніцу паміж стаўкамі 13% і 15%).
Так, нюансаў шмат. Таму ўсе жыццёвыя сітуацыі прадказаць складана. З падаткамі трэба разбірацца індывідуальна.
Агульны парадак дзеянняў такі:
Пакуль незразумела. Паводле працэдуры, дэнансацыя ўступае ў сілу з 1 студзеня 2026 года. Гэта значыць, даходы, атрыманыя да канца 2025 года, падпадаюць пад умовы ППП, а з 2026 года — ужо не. Таму тэарэтычна справаздачнасць і выплаты па нацыянальным заканадаўстве прыйдзецца рабіць толькі ў 2027 годзе.
Але гэта тэарэтычна, а як будзе на практыцы — пакуль невядома.
Напрыклад, літоўская падатковая пакуль не дае кансультацый па даходах за 2025 год. Не выключана, што нацыянальныя заканадаўствы абедзвюх краін зменяцца цягам 2025 года, і тады з’явяцца новыя правілы. Таму трэба сачыць за заканадаўствам.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Каждый раз читая подобную статью возникает вопрос - почему ее не начинают с объяснения - как вообще черт подери в Литве узнают, что ты, условно, продал квартиру в РБ? И даже если каким-то образом узнают - то какие будут финансовые последствия. Вот только после этого есть смысл эту статью читать - как правильно и добровольно пойти всем все рассказать о своем имуществе и доходах, и как потом с ворохом бумажек пороги оббивать
Ну если вы хотите положить наличные относительно большой суммой на счет в ЕС - вас спросят про происхождение этих денег. И надо будет бумажку показать. То же самое, если вы собираетесь перевести с беларуских счетов на счета ЕС. Или перевезти через границу.
Если же вы планируете тратить с карты банка РБ, то они то работают, то не работают в ЕС и не у всех банков. Но такая возможность есть, да.
а) Как раз в ЕС первые X лет налогового резиденства никто особо дергать не будет. Так как понимают, что вы просто покажете доходы за Y лет до резидентства, а с расходами они их никак не сведут, а значит ничего не докажут. А тратить уйму времени на расследование с такой дырой никто не будет.
б) Про наличные очень сильно зависит от страны. Скажем в Португалии всем наплевать на нал, хоть до полумиллиона клади скорее всего никто не спросит (так как у них у самих нал очень в ходу), при этом при каждом переводе из РБ могут мозг вынести. В Польше все с точностью до наоборот.
в) Это где у вас не работают карты РБ то? Буквально пара нестандартных сайтов со странным процессингом, которые легко обходятся платежами через палку / gpay.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 17 сакавіка 2025, 12:27
120т В первый же день приезда в Польшу положил на счет пко банка для покупки жилья в последующем, 3 года минуло так и не спросили. Тут налоговая не трогает новых резидентов от слова совсем ибо смысла нет.
В том и дело, что сразу, есть даже такая категория как "имущество переселенца", в разных странах разная, но позволяет вплоть до "перевезти авто без растаможки".
Тут же рассказ для тех, кто живёт уже года 2-3-4 в Литве и по прежнему имеет или может заиметь доход вне Литвы.
Никто и никак не узнаёт о ваших деньгах полученных в другой резиденции, пока вы не захотите этими деньгами воспользоваться в нынешней стране резиденции. И вот тут придётся эти неучтённые деньги "легализовать".
В принципе, для кого-то проще будет аналогия вывода крипты в фиат.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 17 сакавіка 2025, 09:53
Отличительная черта беларусов - послушность и готовность исполнять любые законы.
в тот момент, как только ты купишь имущество в стране, с которой Литва обменивается информацией - и уже может и уголовка быть за сокрытие доходов
Надо взять справку в белорусской налоговой, с синим штампом - ей во всех странах мира поверят что вы честнейший человек
Не ровен час, пересмотрят закон о налоговом резидентстве РБ и будут купаться в золоте (шутка с долей правды)