Сузаснавальнік Oracle раптам стаў самым багатым чалавекам у свеце
Кофаўндар Oracle Лары Элісан 10 верасня ненадоўга ўзначаліў спіс самых багатых людзей свету, піша Bloomberg. Гэта адбылося пасля рэлізу квартальнай справаздачы кампаніі, якая перасягнула чаканні аналітыкаў, а таксама амбіцыйнага прагнозу па росце воблачнага бізнесу дзякуючы ШІ.
Маёмасць мільярдэра, згодна з Bloomberg Billionaires Index, вырасла на $89 млрд да $383,2 млрд. Гэта найбуйнейшы дзённы прырост за ўсю гісторыю рэйтынгу, і Элісан знаходзіўся на першым месцы большую частку дня. Зараз у спісе зноў у лідарах Ілан Маск.
81-гадовы Элісан займае пасаду старшыні і тэхнічнага дырэктара Oracle. Тэхнагігант забяспечвае значную долю яго маёмасці.
Да закрыцця ўчарашніх таргоў катыроўкі Oracle ўзляцелі на 36%. Гэта найбуйнейшы для яе дзённы прырост з 1992 года. А з пачатку года да канца аўторка акцыі кампаніі падаражэлі на 45%.
Tesla тым часам са студзеня ўпала на 14%. Варта адзначыць, што перад гэтым яна моцна прыбавіла, асабліва падчас перадвыбарчай кампаніі Дональда Трампа, гарача падтрыманага на той момант Маскам.
Читать на dev.by