Сотні гуглераў у Цюрыху пратэстуюць супраць звальнення 200 калег, гатовыя ахвяраваць заробкам

Сотні супрацоўнікаў Google у швейцарскім Цюрыху арганізавалі акцыю пратэсту перад офісам у сераду, піша Insider. Падставай сталі масавыя звальненні ў кампаніі, у выніку якіх працу страціла больш за 200 яе супрацоўнікаў у краіне.

6 каментарыяў

ІТ-прафсаюз Syndicom, які прадстаўляе інтарэсы гуглераў, абвясціў пра дэманстрацыю ў блогу. Супрацоўнікі Google заклікалі кампанію да дыялогу з імі і і папрасілі старанна разгледзець альтэрнатывы скарачэнняў.

У студзені гендырэктар Google Сундар Пічаі абвясціў, што тэхнагігант вымушаны развітацца з 12 тысячамі чалавек па ўсім свеце — 6% штату.

Як расказалі выданню ў Syndicom, напярэдадні прыкладна 2500 супрацоўнікаў кампаніі прапанавалі паменшыць ім заробак і колькасць працоўных гадзін, каб пазбегнуць скарачэнняў у Швейцарыі, але атрымалі адмову. Таксама гуглеры незадаволеныя тым, што звальненні былі праведзеныя непразрыста і пры тым, што кампанія «штогод атрымлівае шматмільярдны прыбытак». Чысты прыбытак Alphabet, мацярынскага холдынгу Google, летась склаў амаль $60 млрд.

Агенцтву Reuters прадстаўнікі Google заявілі, што звальненні былі праведзеныя ў адпаведнасці з яе прыярытэтамі, працэс кансультацый выкананы, а супрацоўнікі, якіх гэта закранула, атрымалі апавяшчэнні.

Гуглеры Цюрыха ўжо выходзілі на вуліцу ў лютым, пасля анонсу звальненняў. Усяго штат кампаніі тут налічвае каля 5 тысяч чалавек.

Организаторы протестов Google пожаловались на притеснение со стороны компании
По теме
Организаторы протестов Google пожаловались на притеснение со стороны компании
Google уволила 4 протестовавших сотрудников за «слив» данных
По теме
Google уволила 4 протестовавших сотрудников за «слив» данных
Signal назначил президентом организаторшу протестов в Google
По теме
Signal назначил президентом организаторшу протестов в Google

Читать на dev.by