Супрацоўнік Nvidia выпадкова паказаў зыходны код з папярэдняй працы — цяпер кампанію абвінавачваюць у крадзяжы даных

Кампанія-распрацоўшчык аўтамабільных тэхналогій Valeo Schalter und Sensoren падала ў суд на Nvidia, абвінаваціўшы яе ў прысваенні даных, якія складаюць камерцыйную тайну.

1 каментарый

На думку пазоўніка, Nvidia атрымала канфідэнцыйныя даныя ад былога супрацоўніка Valeo Schalter und Sensoren Махамада Манірузамана. Перад звальненнем ён скапіяваў вялікую колькасць файлаў, у тым ліку зыходны код праграмы Valeo для паркоўкі са штучным інтэлектам і іншыя дакументы.

Работнік выпадкова паказаў скрадзеныя файлы на новай працы ў ходзе сумеснай відэаканферэнцыі з супрацоўнікамі Nvidia і Valeo. Падчас відэачата ён згарнуў акно са слайдамі, пасля чаго на экране высвецілася акно з зыходным кодам софту Valeo і надпісам ValeoDocs. Удзельнікі сустрэчы паспелі зрабіць скрыншоты, якія цяпер фігуруюць у судовым пазове.

У 2022 годзе ў Германіі распачалі крымінальную справу супраць Манірузамана. Яго асудзілі за супрацьзаконнае набыццё, выкарыстанне і разгалашэнне камерцыйнай таямніцы Valeo. Кампанія лічыць, што скрадзеныя даныя дазволілі Nvidia «паскорыць распрацоўку свайго першага софту для дапамогі пры паркоўцы і зэканомілі Nvidia мільёны, а магчыма, сотні мільёнаў долараў на выдатках на распрацоўку».

Прадстаўнікі Nvidia адмовіліся каментаваць пазоў. У лісце юрыстаў, якія прадстаўляюць кампанію, адпраўленым адвакатам Valeo, пазначана, што Nvidia нічога не ведала пра дзеянні супрацоўніка да таго моманту, пакуль ён не паведаміў, што ў Германіі супраць яго адкрытая крымінальная справа. Таксама кампанія «не зацікаўленая ні ў кодзе Valeo, ні ў яе меркаваных камерцыйных сакрэтах».

Nvidia и Intel переделывают чипы для китайского рынка, чтобы не нарушать санкции
По теме
Nvidia и Intel переделывают чипы для китайского рынка, чтобы не нарушать санкции
Foxconn и Nvidia анонсировали строительство ИИ-фабрик
По теме
Foxconn и Nvidia анонсировали строительство ИИ-фабрик
FT: Арабские разработчики скупают тысячи ускорителей Nvidia для своих ИИ-систем
По теме
FT: Арабские разработчики скупают тысячи ускорителей Nvidia для своих ИИ-систем

Читать на dev.by