Супрацоўнікі Amazon плануюць страйк наступнага тыдня, хочуць сабраць тысячу чалавек
Карпаратыўныя супрацоўнікі Amazon вырашылі правесці акцыю пратэсту супраць прымусовага вяртання ў офіс, паведамляе CNN.
Арганізацыяй страйку займаюцца дзве групы актывістаў, адная з якіх заклікае кампанію ўлічваць наступствы яе рашэнняў для клімату, а другая — у падтрымку аддаленай працы.
Акцыя мае пачацца апоўдні 31 мая. Арганізатары плануюць прыцягнуць да яе мінімум 1 тысячу супрацоўнікаў тэхнагіганта.
Раней падчас двух раўндаў звальненняў Amazon скараціла 27 тысяч чалавек. Між тым для павышэння прадукцыйнасці і падкантрольнасці супрацоўнікаў іх прымусілі ад мая працаваць мінімум тры дні на тыдзень з офіса. Петыцыю супраць навіны падпісалі больш за 30 тысяч супрацоўнікаў кампаніі, аднак прыслухоўвацца да іх Amazon не стала.
Паводле слоў аднаго з супрацоўнікаў Amazon у Лос-Анджэлесе, настрой сярод іх ніколі не быў настолькі нізкім. Ён дадаў, што плануе ўдзельнічаць у страйку, а ягонаю мэтай называе паслаць кіраўніцтву ясны сігнал пра тое, што чакаюць ад яго канкрэтных дзеянняў у пытаннях, якія іх хвалююць.
Прадстаўнікі Amazon адзначылі, што паважаюць права супрацоўнікаў на выказванне свайго меркавання.
Читать на dev.by