Супрацоўніца EPAM вярнулася з Грузіі ў Беларусь. Ёй пагражае да 10 гадоў за «фінансаванне вайны» — СМІ
У Мінску 11 кастрычніка пачнецца суд на айцішніцай з EPAM. Ёй выставілі абвінавачванне паводле двух артыкулаў — «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці» і «фінансаванне або іншае фінансавае забеспячэнне вайны». Дзяўчыне пагражае ад 5 да 10 гадоў калоніі. Пра гэта паведамляе найстарэйшае ў Беларусі выданне.
Паводле інфармацыі выдання, дзяўчыну завуць Марына Леановіч. Ёй 28 гадоў. Пасля заканчэння БДУІР яна працавала ў EPAM франтэнд-распрацоўшчыцай. Дзяўчына пісала артыкулы для беларускай «Вікіпедыі», займалася перакладамі на беларускую мову, пісала вершы. Пасля пачатку вайны ва Украіне Марына пераехала ў Тбілісі.
Пра затрыманне Марыны Леановіч стала вядома ў кастрычніку 2023 года. Прычыны яе вяртання ў Беларусь невядомыя.
Раней паведамлялася, што 23 верасня ў Мінску будуць судзіць айцішніка з EPAM, які прыехаў з ЗША ў Беларусь да сваякоў.
Читать на dev.by