Сацсеткі абмяркоўваюць дзіўны акаўнт фаната Маска. Многія лічаць, што яго вядзе сам мільярдэр
Карыстальнікі актыўна абмяркоўваюць тэорыю пра тое, што рахунак Адрыяна Дзітмана ў X, заўзятага прыхільніка Ілана Маска насамрэч належыць самому мільярдэру.
Карыстальнікі актыўна абмяркоўваюць тэорыю пра тое, што рахунак Адрыяна Дзітмана ў X, заўзятага прыхільніка Ілана Маска насамрэч належыць самому мільярдэру.
Дзітман, які называецца немцам, што жыве ў Акіяніі, ад 2021 года актыўна падтрымлівае Маска і ягоныя кампаніі ў X, усхваляючы дасягненні мільярдэра. Чуткі ўзмацніліся праз дзіўнае падабенства галасоў Дзітмана і Маска. Некаторыя карыстальнікі, у асноўным крытыкі Маска, лічаць, што Дзітман — гэта толькі «альтэр эга» бізнэсоўца, створанае для самапіяру.
Сярод аргументаў на карысць тэорыі, што Дзітман — гэта Маск, ёсць некаторыя падазроныя дзеянні і выказванні Дзітмана, такія як агаворка «я», калі гаворка ішла пра Маска, захоплены каментар да фота Маска з сынам, а таксама пост пра боль ад страты кахання пасля пачатку новых адносін былой партнёркі Маска.
Даследчыца дэзынфармацыі Э. Разалі Лі адзначыла, што Дзітман публікуе пасты з праграмы Android, у той час як Маск гэтага не робіць, а таксама актыўнасць іх акаўнтаў не супадае па часе сутак. Аналіз голасу, праведзены прафесарам Хані Фарыдам, паказаў, што «галасы падобныя, але не ідэнтычныя».
Расследаванне The Spectator паказала, што Адрыян Дзітман — гэта сын нямецкага прадпрымальніка-праграміста, які мае бізнэс на Фіджы. Ён удзельнічаў у адкрыцці цэнтра марскога гандлю сваёй сям'і на Фіджы, што было зафіксавана на відэа. Пасля публікацыі артыкула ў The Spectator, X заблакавала спасылкі на артыкул і блог даследчыкаў, якія займаліся расследаваннем, і забаніла іх.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
"Светит биполярная звездааа"...