Стваральнік Doom: мы маглі б цудоўна працаваць на старым «жалезе», калі б не лянівыя праграмісты

Вядомы распрацоўшчык гульняў Джон Кармак лічыць, што нам не так ужо і патрэбныя прасунутыя чыпы, як гэта прынята думаць — проста гэта эканамічна выгадней. Так ён пракаментаваў мысленны эксперымент пра «CPU-апакаліпсіс» у X.

11 каментарыяў

Заснавальнік студыі id Software і былы тэхнічны дырэктар Oculus сцвярджае, што справа не ў абмежаванасці апаратнага забеспячэння, а ў неэфектыўнасці праграмнага.

«Калі б прыярытэт аддаваўся аптымізацыі ПЗ, то працаваць на састарэлым абсталяванні магло б значна больш карыстальнікаў, чым многім падаецца», — напісаў Кармак. І дадаў, што калі б на рынак перасталі паступаць новыя чыпы, то пад уплывам дзейных эканамічных сіл адбылося б каласальнае павышэнне эфектыўнасці софту.

У якасці рашэння ён прапануе кардынальна змяніць архітэктуру сучасных праграм: «Перапісаць усе прадукты, заснаваныя на інтэрпрэтаваных мікрасэрвісах, у маналітныя аплікацыі на натыўным кодзе». Па сутнасці, гэта азначае пераход ад сучасных падыходаў у распрацоўцы да больш эфектыўных практык мінулых эпох вылічальнай тэхнікі. Праграміст прызнаў, што ў такіх змен ёсць і свае недахопы, і істотныя: «Новыя інавацыйныя прадукты стануць значна радзейшымі без звыштанных і маштабавальных вылічальных магутнасцяў», — лічыць ён.

Python усталяваў адразу два рэкорды ў майскім TIOBE
Па тэме
Python усталяваў адразу два рэкорды ў майскім TIOBE
Вучыцеся кодзіць — і як мага раней: CEO GitHub і Cloudflare
Па тэме
Вучыцеся кодзіць — і як мага раней: CEO GitHub і Cloudflare

Читать на dev.by