Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Стваральнік Ruby on Rails назваў два галоўныя крытэрыі пры найме праграмістаў

Дэвід Хансан, стваральнік папулярнага фрэймворка Ruby on Rails і тэхнічны дырэктар кампаніі 37signals, заявіў, што пры найме праграмістаў звяртае ўвагу зусім не на дыпломы, адзнакі ці рэзюмэ.

2 каментарыя

У шасцігадзінным інтэрв’ю падкастэру Лексу Фрыдману ён заявіў, што вырашальнымі з’яўляюцца навыкі праграмавання і якасны суправаджальны ліст. «Калі вы не можаце граматна напісаць суправаджальны ліст і не патурбаваліся зрабіць яго персаналізаваным для нашай кампаніі — вы выбываеце. Я магу працаваць аддалена толькі з тымі, хто ўмее ясна выказваць думкі пісьмова», — сказаў Хансан.

Акрамя пісьма абавязковым крытэрам застаецца высокая якасць коду. Хансан растлумачыў, што ацэньвае кандыдатаў па тэставым заданні, максімальна набліжаным да рэальнай працоўнай сітуацыі. Ён шукае такіх праграмістаў, чые рашэнні будуць зразумелымі і праз пяць гадоў, калі давядзецца вяртацца да коду дзеля выпраўлення багаў. «Не раз бывала: рэзюмэ выдатнае, гучыць пераканаўча — але потым я гляджу на код і думаю: „Ні за што. Мы не возьмем гэтага чалавека“», — распавёў ён.

Ханссан адзначыў, што з развіццём ШІ крытэрыі найму могуць змяніцца, але пакуль два галоўныя фільтры застаюцца ранейшымі: граматны ліст і практычныя навыкі. Паводле дадзеных апытання Resume Genius за 2023 год, 83% рэкрутараў у ЗША амаль заўсёды чытаюць суправаджальныя лісты, нават калі яны не абавязковыя. А 73% кампаній, якія фармальна не патрабуюць лісты, усё роўна надаюць ім увагу.

CEO Perplexity назваў два ШІ-інструменты для кодынгу якія паскорылі распрацоўку з дзён да гадзін
CEO Perplexity назваў два ШІ-інструменты для кодынгу, якія паскорылі распрацоўку з дзён да гадзін
Па тэме
CEO Perplexity назваў два ШІ-інструменты для кодынгу, якія паскорылі распрацоўку з дзён да гадзін
Чытайце таксама
CEO Airbnb: калі не браць зумераў, кіраваць хутка будзе няма каму
CEO Airbnb: калі не браць зумераў, кіраваць хутка будзе няма каму
CEO Airbnb: калі не браць зумераў, кіраваць хутка будзе няма каму
Стваральнік ШІ-бота для тэхнічных сумоўяў назваў галоўную прычыну правалаў стартапаў
Стваральнік ШІ-бота для тэхнічных сумоўяў назваў галоўную прычыну правалаў стартапаў
Стваральнік ШІ-бота для тэхнічных сумоўяў назваў галоўную прычыну правалаў стартапаў
«Прымушаў каманду скакаць у мяшках». Як бывае, калі бяруць «па знаёмстве»
«Прымушаў каманду скакаць у мяшках». Як бывае, калі бяруць «па знаёмстве»
«Прымушаў каманду скакаць у мяшках». Як бывае, калі бяруць «па знаёмстве»
«Па знаёмстве» — тое ж, што і «па блаце»? Дарэчы, «па блаце» — гэта заўсёды дрэнна?
6 каментарыяў
Продакт не мог знайсці працу і стварыў бота, які ўладкаваў яго ў PayPal
Продакт не мог знайсці працу і стварыў бота, які ўладкаваў яго ў PayPal
Продакт не мог знайсці працу і стварыў бота, які ўладкаваў яго ў PayPal

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

0

Он ещё не знал что уже сейчас он читает результаты работы llm

0

Кто-то писал сопроводительное письмо для устройства на работу?