Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Маску дазволілі запусціць 1 000 000 спадарожнікаў для ШІ-дата-цэнтраў у космасе

У ЗША адобрылі праект Ілана Маска па стварэнні дата-цэнтраў для ШІ ў космасе. Паводле ўмоваў ліцэнзіі, SpaceX павінна вывесці на арбіту мільён спадарожнікаў да лістапада 2040 года.

Пакінуць каментарый
Дадай у Google
Маску дазволілі запусціць 1 000 000 спадарожнікаў для ШІ-дата-цэнтраў у космасе

У ЗША адобрылі праект Ілана Маска па стварэнні дата-цэнтраў для ШІ ў космасе. Паводле ўмоваў ліцэнзіі, SpaceX павінна вывесці на арбіту мільён спадарожнікаў да лістапада 2040 года.

Федэральная камісія па сувязі ЗША (FCC) адобрыла заяўку SpaceX на запуск да мільёна спадарожнікаў з вылічальным абсталяваннем. Праект атрымаў назву Starmind. Гэта першы падобны дазвол у гісторыі ЗША. SpaceX павінна пачаць запуск спадарожнікаў не пазней за лістапад 2033 года. Да лістапада 2035-га кампанія павінна вывесці на арбіту 100 тысяч апаратаў, а яшчэ праз тры гады — паўмільёна.

Пакуль невядома, ці сапраўды SpaceX збіраецца запускаць столькі спадарожнікаў. Як адзначае Reuters, спадарожнікавыя аператары часта запытваюць дазвол з запасам, каб мець больш свабоды пры распрацоўцы сістэмы. Напрыклад, SpaceX запытвала дазвол на запуск 42 тысяч спадарожнікаў Starlink. Цяпер у космасе знаходзіцца крыху больш за 11 тысяч апаратаў гэтай сеткі.

У SpaceX разлічваюць, што спадарожнікі змогуць амаль бесперапынна атрымліваць энергію ад Сонца, а выдаткі на іх эксплуатацыю і абслугоўванне будуць невялікімі. На думку кампаніі, гэта дазволіць істотна знізіць кошт вылічэнняў і паменшыць нагрузку на навакольнае асяроддзе. Шмат чаго будзе залежаць ад таго, наколькі SpaceX удасца панізіць кошт касмічных запускаў з дапамогай шматразовай ракеты Starship.

Аднак у касмічных дата-цэнтраў ёсць і свае праблемы. Як адзначае Падліковая палата ЗША, адной з галоўных інжынерных задач стане астуджэнне вылічальнага абсталявання: у космасе адводзіць цяпло значна складаней, чым на Зямлі. Акрамя таго, рэзкі рост колькасці спадарожнікаў на арбіце павысіць рызыку сутыкненняў.

Спадарожнікавы падраздзел Amazon Leo таксама крытыкаваў праект SpaceX. На думку канкурэнтаў, на запуск такой колькасці апаратаў могуць спатрэбіцца стагоддзі. Скептычна да ідэі касмічных дата-цэнтраў ставіцца і генеральны дырэктар OpenAI Сэм Альтман. Раней ён назваў гэтую ідэю ў цяперашніх умовах смешнай праз высокаг кошту запускаў і тэхнічных складанасцяў.

Расійскі бізнес цікавіцца беларускімі дата-цэнтрамі

Па тэме

У ЕС масавыя пратэсты супраць дата-цэнтраў. Актывісты пранікілі на будоўлю Microsoft

10-трыльённае будаўніцтва дата-цэнтраў у ЗША дало збой: становіцца ўсё складаней і даражэй

Чытайце таксама
Маск аб'яднаў SpaceX і xAI для запуску дата-цэнтраў у космасе

3 каментарыя
SpaceX купіла Cursor за $60 млрд — стартап ужо памагае навучаць Grok

1 каментарый
Google адправіць ШІ-дата-цэнтр у космас — пакуль памерам з лядоўню
Google адправіць ШІ-дата-цэнтр у космас — пакуль памерам з лядоўню
Google адправіць ШІ-дата-цэнтр у космас — пакуль памерам з лядоўню
Маску дазволілі запусціць 1 000 000 спадарожнікаў для ШІ-дата-цэнтраў у космасе
Маску дазволілі запусціць 1 000 000 спадарожнікаў для ШІ-дата-цэнтраў у космасе
Маску дазволілі запусціць 1 000 000 спадарожнікаў для ШІ-дата-цэнтраў у космасе

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

Комментариев пока нет.