SpaceX зоймецца вывадам МКС з арбіты амаль за $1 млрд
NASA даручыла SpaceX распрацоўку і запуск буксіра, які звядзе з арбіты Міжнародную касмічную станцыю пасля заканчэння тэрміну эксплуатацыі ў 2030 годзе.
На рэалізацыю праекта кампанія Ілана Маска атрымае $843 млн. Карабель забяспечыць кантраляваны сход МКС без рызыкі для населеных раёнаў.
Замест МКС у NASA плануюць перайсці на менш буйныя прыватныя касмічныя станцыі, якія будуць размяшчацца бліжэй да планеты на нізкай калязямной арбіце. Чакаецца, што яны запрацуюць для кліентаў як з прыватнага, так і з дзяржсектара пры канцы гэтага дзесяцігоддзя.
МКС была запушчаная ў 1998 годзе. Канструкцыя масай 420 тон і памерам прыкладна з футбольнае поле кіруецца пяццю касмічнымі агенцтвамі ў ЗША, Канадзе, Еўропе, Японіі і Расіі.
SpaceX показала скафандр для выхода в открытый космос
SpaceX показала скафандр для выхода в открытый космос
В NASA уволили почти 600 человек — есть угроза будущим космическим миссиям
В NASA уволили почти 600 человек — есть угроза будущим космическим миссиям
Читать на dev.by