SpaceX запусціла новыя спадарожнікі Starlink, да якіх можна будзе падключацца са смартфона
28 снежня SpaceX выканала 60-ы паспяховы запуск ракеты ў 2022 годзе. Falcon 9 адправіла на арбіту 54 спадарожнікі Starlink, якія маюць палепшыць працу сеткі, піша iXBT.
Сама кампанія не пазначае мадэлі спадарожніка, але мяркуецца, што гэта другое пакаленне Starlink v2.0. Гэтыя спадарожнікі тэхнічна могуць дазволіць падключацца да сябе з дапамогай звычайнага смартфона з 5G без спецыяльнага абсталявання. На «смартфонны» характар новых спадарожнікаў паказвае і тое, што яны будуць размешчаныя на нізкай арбіце.
Раней Федэральная камісія па сувязі ЗША выдала SpaceX ліцэнзію на вывад спадарожнікаў на новыя арбіты. Гэта дазволіць павялічыць прапускную здольнасць сеткі і пашырыць яе на смартфоны з 5G і электрамабілі Tesla.
У кампаніі адзначаюць, што задача спадарожнікаў — забяспечыць сувязь там, дзе няма пакрыцця сотавай сеткі. На першым этапе спадарожнікі Starlink v2.0 будуць працаваць на кантынентальнай частцы ЗША, Гаваях, у Пуэрта-Рыка і на Алясцы. Starlink налічвае ўжо больш за мільён кліентаў.
Читать на dev.by