«Спадзяюся, серверы не паплавяцца». Маск выхваляецца небывалай папулярнасцю Twitter
«Я толькі спадзяюся, што серверы не расплавяцца!», — дадаў Маск у іншым пасце.
Раней The Verge са спасылкай на ўнутраныя дакументы кампаніі пісаў, што за першы поўны тыдзень на чале з Маскам дзённая аўдыторыя Twitter пашыралася як ніколі. Прырост колькасці манетызаваных штодзённых карыстальнікаў (mDAU) за гэты перыяд паскорыўся да больш як 20%, а ключавы рынак платформы ЗША — павялічваўся нават яшчэ больш актыўна.
Інфармацыя была перададзеная выданню супрацоўнікамі аддзела продажаў Twitter і прызначалася для выкарыстання ў перамовах з патэнцыйнымі рэкламадаўцамі. У дакументах таксама гаварылася, што ад канца другога квартала, калі кампанія перастала публікаваць фінансавую справаздачнасць у сувязі з купляй Маскам, паказчык mDAU павялічыўся на 15 млн і пераваліў за 250 млн чалавек.
Читать на dev.by