ШІ глыбей пранікае ў працу з персаналам. Калі раней усё абмяжоўвалася аўтаматычным разборам рэзюмэ ці рэкамендацыямі па вакансіях, то цяпер у кампаніях пачынаюць з’яўляцца новыя HR-пасады, звязаныя з ШІ, піша Business Insider.
ШІ глыбей пранікае ў працу з персаналам. Калі раней усё абмяжоўвалася аўтаматычным разборам рэзюмэ ці рэкамендацыямі па вакансіях, то цяпер у кампаніях пачынаюць з’яўляцца новыя HR-пасады, звязаныя з ШІ, піша Business Insider.
Паводле дадзеных апытання Sapient Insights Group за 2025 год, амаль траціна арганізацый ужо выкарыстоўвае ШІ-тэхналогіі ў HR. Бізнес усё часцей шукае спецыялістаў, якія ўмеюць працаваць з дадзенымі, аналітыкай, вялікімі моўнымі мадэлямі і перабудоўваць працоўныя працэсы пад новыя інструменты. Больш за тое, паводле прагнозаў Robert Half, у 2026 годзе кампаніі будуць гатовыя плаціць больш за навыкі, звязаныя з ШІ — ад дата-сайенс да бізнес-аналітыкі.
Адна з новых роляў — спецыяліст па ўкараненні ШІ і досведзе супрацоўнікаў. Гэты чалавек адказвае за тое, каб ШІ-інструменты прыжываліся ў кампаніі: тлумачыць супрацоўнікам, навошта яны патрэбныя, вучыць карыстацца імі і дапамагае ўбудаваць у штодзённую працу. У яго задачы часта ўваходзіць навучаць менеджараў, перабудоўваць працэсы і дапамагаць камандам адаптавацца.
Яшчэ адна новая прафесія — ШІ-трэнер або коўч. Гэты спецыяліст «навучае» ШІ-сістэмы: чат-боты, агентаў і іншыя інструменты. Ён падрыхтоўвае і размячае дадзеныя, правярае вынікі працы мадэляў, сочыць за якасцю і адсутнасцю перакосаў, а таксама дапамагае ШІ выдаваць адказы, якія адпавядаюць мэтам кампаніі. Гэта спалучэнне тэхнічнай экспертызы, рэдактарскай працы і кантролю якасці.
Асобны напрамак — аналітыка дадзеных аб супрацоўніках. Роля people data і AI insights lead заключаецца на тым, каб ператвараць «сырыя» дадзеныя — з ацэнак эфектыўнасці, сустрэч з менеджарамі, унутраных апытанняў — у зразумелыя інсайты для кіраўніцтва. Такі спецыяліст дапамагае прымаць рашэнні аб развіцці супрацоўнікаў, павышэннях і рызыках звальнення. Тут важныя навыкі аналізу, разумення ШІ-высноў і ўменне перакладаць дадзеныя ў кіраўніцкія рашэнні, памятаючы пра этыку і кантэкст.
Нарэшце, усё больш кампаній уводзяць ролю менеджара па адказным выкарыстанні ШІ. Гэты чалавек выбудоўвае правілы і абмежаванні: сочыць за тым, як выкарыстоўваюцца дадзеныя супрацоўнікаў, ці няма дыскрымінацыі або скажэнняў у алгарытмах, і ці адпавядае ўжыванне ШІ патрабаванням закона. Ён дапамагае бізнесу зніжаць юрыдычныя і рэпутацыйныя рызыкі і робіць так, каб тэхналогіі працавалі ў інтарэсах людзей, а не супраць іх.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.