Сярод вызваленых палітзняволеных ёсць некалькі супрацоўнікаў «Пеленга»

13 снежня стала вядома, што на волю з калоніі выйшла 123 палітзняволеных. Як адзначаюць незалежныя медыя, сярод іх ёсць супрацоўнікі «Пеленга».

3 каментарыя

Адзін з іх — 37-гадовы інжынер-канструктар Вадзім Жукоўскі, які быў затрыманы падчас рэйду на прадпрыемства ў ліпені 2024 года. Ён працаваў у сектары суправаджэння электронных сістэм і займаўся прыцэламі для танкаў. Абвінавачваўся ў «распальванні варожасці» і «заклікаў да санкцый», прысуд — 2 гады.

Таксама вызвалены Сяргей Зяляноўскі, які працаваў на механаапрацоўчай вытворчасці наладчыкам станкоў і маніпулятараў з праграмным кіраваннем. Ён быў затрыманы ў верасні 2024 года, а вясной атрымаў 2,5 гады калоніі. Таксама ён унесены ў спісы «тэрарыстаў» і «экстрэмістаў» КДБ.

Яшчэ адна вызваленая — 29-гадовая Карына Праташчык. На «Пеленгу» яна працавала з 2017 года і займалася праверкай якасці аптычнай прадукцыі. Яе абвінавацілі ў «закліках да дзеянняў, якія наносяць шкоду Беларусі» і ў лютым прысудзілі да 2 гадоў калоніі.

«Пеленг» спецыялізуецца на распрацоўцы і вырабе оптыка-электронных сістэм. Прадпрыемства супрацоўнічае з расійскім ВПК і знаходзіцца пад санкцыямі.

Супрацоўніцу «Пеленга» ўключылі ў «спіс экстрэмістаў»
Па тэме
Супрацоўніцу «Пеленга» ўключылі ў «спіс экстрэмістаў»
«Пеленг» спрабуе адсудзіць у Расіі $1 млн, «разборкі» засакрэцілі
Па тэме
«Пеленг» спрабуе адсудзіць у Расіі $1 млн, «разборкі» засакрэцілі

Читать на dev.by