Пытанне прызыву дзяўчат на тэрміновую службу ў беларускае войска «абмяркоўваецца»
Пра гэта ў эфіры АНТ расказаў кансультант аддзела прызыву на вайсковую службу галоўнага арганізацыйна-мабілізацыйнага ўпраўлення Генштаба Узброеных сіл Беларусі Андрэй Мурашоў.
— У нас павялічылася колькасць зваротаў — у тым ліку ад дзяржаўных органаў — разгледзець пытанне абавязковага прызыву на тэрміновую вайсковую службу грамадзянак жаночага полу, — цытуе словы Мурашова выданне «Точка».
Кансультант аднак нагадаў, што нават у часе вайны ў СССР не было абавязковага прызыву жанчын у войска.
— Вядома, мы не бярэм медыцынскіх работніц, спецыялістак сродкаў сувязі, якія былі патрэбныя войскам. Астатнія падраздзяленні ствараліся ў асноўным на добраахвотнай аснове, — нагадаў Мурашоў.
Але сёння, паводле яго слоў, калі дзяўчына жадае служыць, яна можа атрымаць адпаведную адукацыю і стаць на воінскі ўлік.
Таксама спікер прывёў статыстыку па прызыве, які пачаўся 22 кастрычніка: прыкладна ў 70 тысяч маладых беларусаў ёсць адтэрміноўка ад службы, а войскі папоўняць каля 10 тысяч хлопцаў.
Читать на dev.by