ЗША будуць абараняць АІ ад «замежных праціўнікаў»
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падпісаў першы ў гісторыі мемарандум аб нацыянальнай бяспецы, прысвечаны штучнаму інтэлекту. У дакуменце пералічаныя меры па выкарыстанні і абароне тэхналогіі.

У дакуменце пазначана, што ЗША маюць забяспечыць лідарства ў распрацоўцы бяспечнага і этычнага АІ, а таксама выкарыстоўваць яго для дасягнення мэтаў нацыянальнай бяспекі. Для гэтага плануецца палепшыць бяспеку ланцужкоў паставак чыпаў, узмацніць меры кібербяспекі для распрацоўшчыкаў АІ і стварыць Нацыянальны даследчы рэсурс АІ.
Таксама будзе створаная спецыяльная структура кіравання рызыкамі, звязанымі з АІ і спрошчаныя працэдуры закупак і супрацоўніцтва з пастаўшчыкамі. Адным з ключавых палажэнняў мемарандума з’яўляецца патрабаванне, каб АІ-сістэмы ніколі не прымалі рашэння пра запуск ядзернай зброі — гэтая адказнасць застаецца за прэзідэнтам у ролі галоўнакамандуючага.
Міністэрства абароны і выведвальныя службы ЗША будуць абавязаныя абараняць распрацоўкі ў галіне АІ ад замежных праціўнікаў, падобна таму, як гэта рабілася з ядзернай зброяй у мінулым. Інстытуту бяспекі AI будзе даручана правяраць інструменты AI перад іх выпускам, каб пераканацца, што яны не могуць быць выкарыстаныя тэрарыстычнымі групамі або варожымі дзяржавамі.
Дакумент таксама забараняе выкарыстоўваць АІ для прыняцця рашэнняў аб даванні прытулку, адсочвання людзей па этнічнай або рэлігійнай прыналежнасці, а таксама для класіфікацыі каго-небудзь як «вядомага тэрарыста» без удзелу чалавека. Акрамя адкрытай версіі мемарандум змяшчае сакрэтны дадатак.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Ладно уж, храни свои секретики