Notion запускае сваю пошту з інтэграцыяй АІ
Кампанія анансавала паштовы кліент Notion Mail на сваёй першай канферэнцыі карыстальнікаў «Make with Notion». Новы сэрвіс дапаможа канкураваць з Google Workspace і Microsoft 365.

Цяпер Notion Mail знаходзіцца на завяршальнай стадыі распрацоўкі і больш падобны да кліента Gmail, чым да традыцыйнай паштовай службы, адзначае TechCrunch. Кампанія плануе запусціць Notion Mail «найбліжэйшым часам» і ўжо адкрыла спіс чакання для ранняга доступу.
Адной з ключавых асаблівасцяў Notion Mail з’яўляецца інтэграцыя з Notion AI. АІ будзе выкарыстоўвацца для арганізацыі электронных лістоў з дапамогай інтэлектуальных фільтраў, а таксама для аўтаматызацыі такіх задач, як планаванне і наступныя дзеянні.
Notion Mail таксама будзе інтэграваны з Notion Calendar, што дазволіць карыстальнікам дадаваць кнопку планавання ў свае электронныя лісты для хуткага доступу да сваіх календароў.
Запуск Notion Mail з’яўляецца часткай стратэгіі Notion па пашырэнні інструментаў для павышэння прадукцыйнасці. Раней кампанія запусціла асобную праграму-каляндар на аснове набытага стартапа Cron і платформу Skiff, арыентаваную на бяспеку.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.