ЗША забаранілі продаж тэлекам-абсталявання Huawei і яшчэ чатырох кітайскіх кампаній
Федэральная камісія па сувязі ЗША забараніла продаж на тэрыторыі краіны абсталявання некалькіх кітайскіх кампаній, у іх ліку — Huawei, ZTE, Hikvision, Dahua і Hytera.
На думку рэгулятара, прадукты гэтых кампаній нясуць рызыкі, звязаныя з надзейнасцю захоўвання даных, і ўяўляюць пагрозу нацыянальнай бяспецы. Больш за ўсё ад забароны могуць пацярпець Dahua і Hikvision: камеры гэтых кампаній часта ўсталёўвалі ў дзяржаўных установах. Таксама некаторыя службы шырока выкарыстоўваюць партатыўныя радыёстанцыі Hytera.
Hikvision заявіла, што іх абсталяванне «не ўяўляе пагрозы бяспецы ЗША, а для рашэння Федэральнай камісіі па сувязі няма тэхнічных або юрыдычных абгрунтаванняў». Раней Міністэрства гандлю ЗША ўнесла Huawei у чорны спіс і забараніла вытворцу смартфонаў закупляць абсталяванне і софт амерыканскіх кампаній без дазволу ўрада ЗША.
Читать на dev.by