ЗША абмяжуюць доступ да амерыканскіх воблачных сэрвісаў для кітайскіх кампаній
ЗША рыхтуюць новыя абмежаванні на пастаўку паслуг мясцовымі кампаніямі кітайскім кліентам, паведамляе Wall Street Journal. Яны закрануць воблачныя платформы, такія як Amazon Web Services і Microsoft Azure.
Пастаўшчыкі воблачных паслуг павінныя будуць атрымліваць дазвол уладаў на працу з кампаніямі з Кітая, якія выкарыстоўваюць іх платформы для трэніроўкі АІ-мадэляў. Цяпер на сусветным рынку ў гэтай сферы лідзіруюць Microsoft і Amazon. Іх галоўным кітайскім канкурэнтам з’яўляецца холдынг Alibaba.
Мінулага кастрычніка ЗША ўскладнілі пастаўку чыпаў для штучнага інтэлекту ў азіяцкую краіну, каб перашкодзіць распрацоўцы тэхналогіі, надзвычай важнай для геапалітычнай і эканамічнай будучыні краіны.
Учора Кітай абмежаваў экспарт двух металаў, якія выкарыстоўваюцца для вытворчасці чыпаў, электрамабіляў і ў абароннай прамысловасці.
Читать на dev.by